viasna on patreon

Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека асуджае зняволенне беларускімі ўладамі Арцёма Дубскага

2009 2009-07-14T17:18:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fidh6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека (FIDH) распаўсюдзіла заяву, у якой выступае з асуджэннем вынесенага прысуду фігуранту “справы 14-ці” Арцёму Дубскаму:


“FIDH надзвычай заклапочаная нядаўнім асуджэннем актывіста “Маладога Фронта” Арцёма Дубскага да аднаго года турэмнага зняволення.

Паводле інфармацыі Праваабарончага Цэнтра “Вясна”, у аўторак 7 ліпеня 2009 года раённы суд Асіповічаў прызнаў сп. Дубскага вінаватым у парушэнні умоваў адбыцця пакарання паводле артыкула 415 Крымінальнага Кодэкса.

10 студзеня 2008 года сп. Дубскі прымаў удзел у мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску. Ён быў арыштаваны і абвінавачаны па артыкуле 342 Крымінальнага Кодэкса (“арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак”) разам з іншымі ўдзельнікамі, справа якіх стала сумна вядомай пад назвай “справа чатырнаццаці”. Адзінаццаць з іх, уключаючы сп. Дубскага, былі асуджаныя да абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы.

Сп. Дубскі з’ехаў ва Украіну і 3 лютага 2009 года быў арыштаваны ў цягніку ў Гомелі падчас вяртання ў Беларусь з Украіны. Ён быў абвінавачаны ў парушэнні рэжыму вынесенага пакарання.

Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека (FIDH) асуджае крымінальны пераслед за карыстанне правам на мірныя сходы і заклікае беларускія ўлады выконваць Рэзалюцыю Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы і “неадкладна й безумоўна зняць абмежаванні, накладзеныя на 11 чалавек, асуджнаных да тэрмінаў абмежавання волі за ўдзел у мірнай дэманстрацыі ў студзені 2008” (Рэзалюцыя 1671 (2009) Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Гл.: http://assembly.coe.int/Mainf.asp?link=/Documents/AdoptedText/ta09/ERES1671.htm

FIDH таксама паўтарае свае заклікі да беларускіх уладаў неадкладна пакласці канец усім формам пераследу актывістаў моладзевых арганізацый (гл. аўторак, 27 студзеня 2009 года, беларусь – Вельмі сур’ёзная заклапочанасць нядаўнім прызывам палітычных і грамадскіх актывістаў у армію.

 

Парыж, 10 ліпеня 2009”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства