У Вярхоўным Судзе прадстаўніку БХД адмовілі ў азнаямленні з прэтэнзіямі Мінюсту

2009 2009-07-13T10:01:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg

Падчас візіту адказнага сакратара Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі  Дзяніса Садоўскага ў Вярхоўны Суд, прадстаўніку БХД было адмоўлена ў азнаямленні з дакумантамі, якія складаюць сустнасць прэтэнзіяў Мінюсту.

 

Па запыце спадара Садоўскага, яму былі прадстаўлены толькі копіі дакуматаў, якія здаваліся самім Аргкамітэтам для рэгістрацыі. Дакуманты Мінюста прадстаўлены не былі.

Як растлумачыў прэсавай службе БХД Дзяніс Садоўскі, сутнасць праблемы ў тым, што, перад разглядам справы ў судзе, пажадана азнаёміцца з тымі прэтэнзіямі, якія высоўваюцца Мінюстам да БХД, і іх дакументацыйным падцверджаннем. Паводле дамоўленасці, дасягнутай на папярэдняй сустрэчы паміж бакамі, Вярхоўны Суд абавязаў Мінюст прадаставіць запатрабаваныя дакуманты. Але ж, як высветлілася, патрабаванні суду былі праігнараваныя Міністэрствам юстыцыі.

 

Па меркаванні палітыка, Мінюст проста не хоча агалошання тых брудных схем, якія выкарыстоўваліся пры ціску на заснавальнікаў партыі.

Нагадаем, 20 ліпеня Вярхоўны Суд разгледзіць скаргу Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі партыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international