Прысуд праваабаронцу Леаніду Свеціку будзе агучаны 16 ліпеня

2009 2009-07-09T11:30:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svetik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Сьвецік

Леанід Сьвецік

Сёньня ў Віцебскім абласным судзе праваабаронца Леанід Свецік, якога абвінавацілі паводле артыкула 130 часткі 1 Крымінальнага кодэксу ў  распальваньні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці,  выступіў з апошняй прамовай, у якой вінаватым сябе не прызнаў і лічыць крымінальную справу супраць сябе помстай з боку ўлад за ягоную праваабарончую дзейнасьць. Затым суддзя Галіна Урбановіч абвясціла, што прысуд будзе агучаны 16 ліпеня.

 

Нагадаем, што 8 ліпеня прадстаўнік абласной пракуратуры Селіханаў падчас судовага паседжаньня і спрэчак па справе заявіў, што лічыць віну Свеціка даказанай  і запатрабаваў  для яго  два гады пазбаўленьня волі ў калоніі  агульнага рэжыму.

 

Між тым, адвакат Леаніда Сьвеціка Павел Сапелка, а таксама шэраг пацярпелых, у прыватнасьці, сябры КХП БНФ Ян Таўпыга і Ян Дзяржаўцаў, лічаць абвінавачваньне праваабаронцы з распальваньні міжнацыянальнай варожасьці правакацыяй, а крымінальную справу – сфабрыкаванай. Спадары Таўпыга і Дзяржаўцаў перадалі ў суд заяву, падпісаную віцебскімі грамадскімі актывістамі, якія патрабуюць зьняць абвінавачваньні з праваабаронцы.

 Мясцовыя актывісты распачалі збор подпісаў у абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international