"Gazeta Wyborcza": "Пратэстанты перашкаджаюць беларускаму рэжыму?"

2005 2005-09-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Ці пратэстанты перашкаджаюць беларускаму рэжыму?” – такі загаловак мае артыкул апошняга нумару польскай "Gazety Wyborczej". Гэты артыкул прысьвечаны забароне Эвангельскай царквы ў Беларусі.

Выданьне паведамляе, што Беларуская Эвангельская царква - гэта ня першая пратэстанцкая супольнасьць, якую ўжо забаранілі ці яшчэ зьбіраюцца забараніць беларускія ўлады.

“Рэжым пачынае ад малых цэркваў, каб спраўдзіць, наколькі далёка можна пайсьці. Пратэстантызм увасабяле заходнія каштоўнасьці: правы чалавека ды індывідуалізм, а ад гэтай “заразы” Лукашэнка хоча максымальна ізаляваць Беларусь”, - “Wyborcza” падае словы аднаго зь беларускіх публіцыстаў.

Газэта піша, што беларускія ўлады падтрымліваюць перадусім праваслаўную царкву, падпарадкаваную маскоўскаму патрыярхату.

“Гэтая царква агучвае дзяржаўныя лёзунгі і лічыць, што беларусы і расейцы - гэта браты. Намінальна да яе належыць большасьць беларусаў, але шмат хто зь іх ніколі ня ходзіць у царкву”, - піша газэта.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international