Пракурор папрасіў пакараць праваабаронцу Свеціка двума гадамі турэмнага зняволення

2009 2009-07-08T16:33:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svetsik1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 8 ліпеня, на чарговым паседжанні па справе Леаніда Свеціка ў Віцебскім абласным судзе пракурор запрасіў пакараць праваабаронцу двума гадамі турэмнага зняволення.

 

На сёння судовае паседжанне завершанае. Заўтра, 9 ліпеня, суд павінен вынесці сваё рашэнне па справе віцебскага праваабаронцы.

 

Нагадаем, што справа супраць Леаніда Свеціка ўзбуджаная па арт.130 Крымінальнага Кодэксу: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці. Яго абвінавачваюць у напісанні і распаўсюдзе лістоў з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашыстоўскай арганізацыі “Русское Национальное Единство”. Сваёй віны Свецік не прызнае і лічыць, што такім чынам яму помсцяць за праваабарончую дзейнасьць. І нават тыя, хто атрымаў такія лісты, ня вераць, што праваабаронца мае да іх хаця б нейкае дачыненне.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international