viasna on patreon

Баранавічы: судзілішча над прадпрымальніцай Вольгай Мінько

2009 2009-07-08T15:45:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/460x345.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 ліпеня ў судзе Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы адбыўся працяг паседжаньня над прадпрымальніцай Вольгай Мінько па арт. 23.4 КаАП – непадпарадкаванне “должностной” асобе пры выкананні ёю службовых абавязкаў.

 

Нагадаю, Вольга Мінько нядаўна была збітая старэйшым падаткавым інспектарам на цэнтральным кірмашы, знаходзячыся на сваім працоўным месцы. У яе маюцца паказанні судмедэкспертызы і яна адпаведна напісала скаргу ў аддзяленне міліцыі на старэйшага інспектара падатковай інспекцыі.

Але  разгляд гэтай справы чамусьці зацягваецца. І нават, больш таго: пацярпелую спрабуюць запалохаць  і супрацоўнікі міліцыі, і работнікі пракуратуры, і суддзя Аксана Сарахман.

 

На суд прыехала нямала прадпрымальнікаў з Менска і іншых гарадоў Беларусі і гэта верагодна напалохала суддзю, бо працэс  пачаўся са значным спазненнем. Як аказалася, нават была спроба яго адкласці не пачынаючы, бо, як быццам, не быў падрыхтаваны сакратаром суда пратакол папярэдняга паседжання суда ад 30.06.2009 г.,  з якім пажадала азнаёміцца Мінько, напісаўшы аб гэтым раней хадайніцтва.

 

На пачатку судовага паседжання Вольга Мінько заявіла хадайніцтва аб выдачы ёй  якасных копій ўсёй справы для азнаямлення, бо тую “макулатуру”, што ёй выдалі раней, проста немагчыма прачытаць і наогул разабрацца, бо на адным баку адныя паказанні, на другім – зусім іншае. 

 

З-за гэтага паседжанне суда было адкладзена на 20 хвілін. А хадайніцтва Вольгі аб тым,  каб ёй далі некалькі дзёнг для вывучэння справы і падрыхтоўкі сваёй абароны ў судзе сп. Сарахман адхіліла і абвясціла чарговае паседжанне на наступны дзень, на 7 ліпеня, на 10 гадзін раніцы, не даўшы магчымасці як след нават азнаёміцца са справай (а гэта лістоў 30)! Скаргі Вольгі на кепскі стан здароўя і немагчымасць раніцою прыйсці на суд да ўвагі суддзёй прынятыя не былі.

 

Не задаволіла суддзя і хадайніцтва Вольгі Мінько аб допуску да справы ў якасці яе законнага прадстаўніка юрыста Пятровіча Карнея, што з’яўляецца парушэннем арт.62  Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. І гэтае хадайніцтва без тлумачэнняў было суддзёй адхілена.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства