Спецслужбы вялі “Правы альянс” з Мінска да Крупак
07.07.2009.
Тэгі: грамадскія арганізацыі, перасьлед.
Крыніца: .
Спроба зарэгістраванай у Мінску грамадскай арганізацыі “Правы альянс” па-свойму адзначыць гадавіну вызвалення сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ператварылася ў дэтэктыўную гісторыю.
Паводле слоў лідэра “Правага альянсу” Юрася Карэтнікава, каля 15 чалавек выехалі ў Крупскі раён, але яшчэ па дарозе за імі пачалі сачыць людзі ў цывільным. Спачатку летнік праходзіў спакойна, а пасля ў лагеры з'явіўся старшыня крупскага лясгаса, за ім маёр міліцыі Крупскага РУЎС. Міліцыянт перапісаў звесткі ўсіх маладзёнаў пад маркай вышуку злачынцы. Пазней яны вярнуліся. Вось што распавядае Юрась Карэтнікаў:
“Парачка адвяла мяне і яшчэ аднаго арганізатара ў бок і ў прыватнай гутарцы сказала: хлопцы, пастаўлена задача любой цаной скавырнуць вас адсюль. Калі вы зараз добраахвотна не з'едзеце, то ноччу супраць вас будзе ўчынена правакацыя”.
Нібыта, на месца прыехалі “сілавікі” і з Мінска, Віцебска і Барысава. Сябры “Правага альянсу” вярнуліся ў сталіцу. Цяпер Юрась Карэтнікаў не выключае наступстваў для студэнтаў і служачых дзяржструктур, якія прысутнічалі ў летніку. Іхнія звесткі былі перапісаныя і ёсць у базе спецслужбаў.
Навіны па тэме
26.08.2010 Міхася Башуру працягваюць трымаць за кратамі
17.08.2010 Уладзімір Някляеў звярнуўся да Генеральнага пракурора Беларусі
16.08.2010 Магілёў: актывістам "Гавары праўду" пашкодзілі дзьверы
13.08.2010 Рашэнне суду па справе "Новага жыцьця" уступае ў сілу 14 жніўня
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








