Мінскія ўлады забаранілі пікет у падтрымку бяздомных жывёл

2009 2009-07-06T16:30:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sabaka10.jpg

Сталічныя ўлады не далі дазволу на правядзенне пікету ў падтрымку бяздомных жывёл. Акцыя была запланаваная на 10-11 ліпеня каля Пункта адлову і часовага ўтрымання сабак і катоў “Фаўна горада”, што знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Гурскага. Сваё рашэнне Мінгарвыканкам патлумачыў неадпаведнасці заяўкі беларускім законам.

 

Пра гэта Еўрарадыё распавёў заяўнік акцыі Вадзім Александровіч:

“Ніхто з тых людзей у Мінгарвыканкаме, з кім я кантактую, не хочуць нічога тлумачыць. У прыватных гутарках, усе прызнаюць, што ў “Фаўне горада” не ўсё так добра, але як афіцыйныя асобы кажуць, што, маўляў, наша справа была падрыхтаваць дакументы і падаць іх наверх. Па канкрэтныя тлумачэнні мяне адпраўляюць да намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ціцянкова”.

На думку Александровіча, у пікеце маглі адмовіць, бо згодна з законам падобныя мерапрыемствы нельга праводзіць бліжэй за 200 метраў ад дзяржаўных устаноў.

Нагадаем, арганізатары мерапрыемства хацелі прыцягнуць увагу да праблемы бяздомных жывёл, а таксама выказаць пратэст супраць жорсткага звароту з жывёламі і паводзінамі новага кіраўніцтва “Фаўны горада”: павелічэнне штата лаўцоў, увядзенне нормы на адлоў, адсутнасць сацыяльнай рэкламы, прысвечанай дадзенай праблеме, высокі падатак за ўтрыманне жывёл, ўсыпленне жывёл пры наяўнасці вольных месцаў у вальерах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international