Фінкевіч скардзіцца ў Міністэрства абароны

2009 2009-07-06T13:00:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/finkevich9.jpg

Лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Маладая Беларусь” Артур Фінкевіч падае скаргу на дзеянні падпалкоўніка Аляксея Аляксандрава, намесніка кіраўніка 29-ай ракетнай часткі, дзе служыць Іван Шыла. Актывіст кажа, што вайсковец абразіў яго нацыянальную годнасць і безпадстаўна адмовіў у сустрэчы з Іванам Шылам.

 

Да 29-ай ракетнай часткі з Менску дабрацца не так і проста. Яна знаходзіцца пад Лепелем і аўтобусы ў бліжэйшую вёску ходзяць толькі два разы на дзень. На выходных сюды  выпраўляюцца родныя і сябры тых, хто тут служыць. Усіх прапускаюць без праблем, толькі вось замінка выйшла з Артурам Фінкевічам і Касяй Галіцкай. Яны прыехалі адведаць Івана Шылу, актывіста “Маладога фронту”, але трапілі на ўрок палітінфармацыі ад тутэйшага падпалкоўніка і вымушаныя былі паехаць назад, так і не пабачыўшы свайго сябру.

 

- Мы будзем падаваць скаргу на падпалкоўніка Аляксандрава Аляксея Анатольевіча за грубыя дзеянні і неадэкватныя паводзіны. Ён нам распавядаў пра тое, што беларускай мовы ў нас няма і не будзе, патрабаваў, каб мы размаўлялі з ім па-расейску. Будзем пісаць скаргу і на тое, што нам не далі магчымасці сустрэцца з Іванам, хоць прычынаў для гэтага не было. Тым больш, што ўсе іншыя наведнікі прайшлі да салдатаў.

 

Артур Фінкевіч зазначыў таксама, што за імі цягам некалькіх гадзінаў не хаваючыся сачылі прадстаўнікі ваеннай часткі, да таго часу, пакуль яны не з’ехалі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international