viasna on patreon

Будслаўскія затрыманьні (адноўлена)

2009 2009-07-02T16:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/budslav-n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Будславе, дзе ў гэтыя дні праходзіць фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай, сёння супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паўла Севярынца, Паўла Батуева, Генадзя Фарыно, Дзяніса Лаеўскага. Усе яны знаходзяцца ў апорным пункце міліцыі. Прычына затрыманьня невядомая. Падрабязнасьці высвятляюцца.

13-40. Як паведаміў па тэлефоне Павал Севярынец, на гэты час у пастарунку засталіся толькі Генадзь Фарына і Дзяніс Лаеўскі. хутчэй за ўсё на актывістаў будуць складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. Іх вінавацяць у распаўсюдзе незарэгістраванага выданьня "Крыніца"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства