Суд у Жодзіна апраўдаў адлічэньне Сяргея Мурашкі

2005 2005-09-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Жодзіне актывіст “Маладога Фронту” Сяржук Мурашка судзіўся з кіраўніцтвам політэхнікуму, якое адлічыла яго з навучальнай установы. Жодзінскі гарадзкі суд стаў на бок адміністрацыі тэхнікуму.

Як вынікае з рашэньня судзьдзі Алы Паплеўкі, кіраўніцтва політэхнікуму адлічыла Сержука Мурашку без парушэньня заканадаўства. Аднак сам актывіст “Маладога фронту” лічыць інакш: “Я чакаў, што ў жодзінскім судзе мне будзе адмоўлена. Бо мяне выключылі за тое, што я зьезьдзіў на мітынг, на “Чарнобыльскі шлях”. Дакумэнты былі сфальсыфікаваныя. Гэта было адразу відаць, і гэта бачыла судзьдзя. Але ж, як я думаю, вынесьці такое рашэньне ёй было загадана. Кіраўніцтва тэхнікуму стаяла задаволеным, усьміхалася. А судзьдзя нават не падняла вачэй, каб паглядзець мне ў вочы”, -- паведаміў актывіст апазіцыі “Радыё Свабода”.

Актывіст “Маладога Фронту” быў выключаны з політэхнікуму сёлета ў траўні, пасьля ўдзелу 26 красавіка ў апазыцыйнай акцыі ў Менску. Там ён быў затрыманы міліцыянтамі, якія паведамілі пра гэта кіраўніцтву навучальнай установы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international