Рада Эўразьвязу: "У Беларусі сытуацыя не мяняецца да лепшага"

2005 2005-09-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 верасьня радыё Свабода ўжо паведамляла пра рашэньне Эўраўзьвязу яшчэ на год працягнуць забарону на ўезд на тэрыторыю краінаў аб’яднанай Эўропы і транзыт празь яе для беларускіх чыноўнікаў, якія, паводле Брусэля, маюць дачыненьне да зьнікненьняў ці хаваньня праўды пра зьнікненьне апазыцыйных палітыкаў. Пастанову ўхваліла Рада Эўрапейскага зьвязу.

У выніковым дакумэнце паседжаньня Рады Эўрапейскага зьвязу гаворыцца, што забарону, уведзеную ўпершыню ў верасьні летась, вырашана працягнуць “з прычыны апошніх падзеяў у Беларусі, дзе ўзмацняюцца палітычныя рэпрэсіі”.

Рада Эўразьвязу гэта орган, які прымае найбольш важныя ў аб'яднанай Эўропе рашэньні. У Раду ўваходзіць адзін прадстаўнік ураду кожнай краіны Эўразьвязу ў залежнасьці ад таго, якое пытаньне Рада ў дадзены момант разглядае. Калі гэта, прыкладам, пытаньне замежнай палітыкі, дык ў паседжаньні Рады бяруць удзел 25 адпаведных міністраў з кожнай краіны, у дадзеным выпадку міністраў замежных справаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international