Суд не задаволіў скаргу Хведарука
29 чэрвеня у Менскім гарадзкім судзе была разгледжана касацыйная скарга актывіста Маладога Фронту Зьмітра Хведарука, гвалтоўна забранага ў войска гэтаю зімою, на незаконныя мерапрыемствы падчас прызыўной камісіі.
Нагадаем, Зьміцер мае шэраг хваробаў, зь якімі служба ў войску забаронена. Некалькі месяцаў назад юнаку рабілі апэрацыю на вэну. Акрамя таго, Зьміцер Хведарук зьяўляецца навучэнцам Біблійнага каледжу.
Ну судовым працэсе прысутнічаў асабіста Зьміцер, яго родныя і сябры.
"Як па пляну судзьдзя прызнала дзеяньні прызыўной і медычных камісій законнымі...Канешне, Зьміцер Хведарук будзе падаваць апэляцыю ў Вярхоўны суд, каб намагчыся справядлівасьці", - апавяла кіраўніца юрыдычнага адзьдзелу Наста Лойка, якая прысутнічала на судзе.
















