viasna on patreon

Мікола Сасім, які атрымаў траўму чэрапа пад час акцыі напаміну, выйшаў са шпіталю

2005 2005-09-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 верасьня выйшаў са шпіталю актывіст “Зубра” Мікіта Сасім, якога тыдзень таму зьбілі амонаўцы падчас акцыі напаміну пра зьніклых палітыкаў. Мікіта Сасім будзе падаваць у суд на амонаўцаў. Тым часам у міліцыі кажуць, што праверка інцыдэнту з Мікітам Сасімам яшчэ не завершаная.

Актывіст “Зубра” Мікіта Сасім лячыўся ў 9-й менскай клініцы, дзе яму паставілі дыягназ “траўма чэрапа з страсаньнем мозгу”, а таксама зафіксавалі ўдары па паясьніцы.
Сустрэць хлопца і правесьці яго дамоў прыйшлі аднадумцы з руху “Зубр”. Мікіта Сасім заяўляе, што будзе дамагацца пакараньня праз суд амонаўцаў, якія яго зьбілі, паколькі лічыць, што сілу супраць яго ўжылі незаконна. Прозьвішчаў гэтых міліцыянтаў актывіст “Зубра” ня ведае, але кажа, што пры жаданьні гэта магчыма высьветліць, паколькі яны ёсьць на відэаздымках.

Мікіта Сасім зьбіраецца заўтра падаць скаргу ў пракуратуру, а потым зьвярнуцца ў суд.
Вядома, што разьбіральніцтва вакол зьбіцьця актывіста “Зубра” вядзе міліцыя Цэнтральнага раёну Менску. Аднак пра вынікі гэтага разьбіральніцтва там ня кажуць.

Ужываньне сілы супраць мірных удзельнікаў акцыяў напаміну пра зьніклых адбывалася і раней. Гэтак, 7 ліпеня на той жа Кастрычніцкай плошчы ў Менску была зьбітая жонка зьніклага апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага Сьвятлана. Амонавец ударыў яе па твары, калі жанчына стаяла на плошчы з партрэтам свайго мужа. Пракуратура адмовіла Сьвятлане Завадзкай у завядзеньні крымінальнай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства