Вярхоўны Суд разгледзіць скаргу “Маладых дэмакратаў” да Мінюста

2009 2009-06-30T15:57:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud_shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сераду, 1 ліпеня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь будзе разгледжаная скарга на рашэньне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднаньня  "МХСС Маладыя дэмакраты", устаноўчы з'езд якога прайшоў 22 лютага ў Мінскім Міжнародным Адукацыйным цэнтры.

У афіцыйнай адмове Міністэрства юстыцыі абгрунтоўвае сваё рашэньне тым, што "у прадстаўленых для рэгістрацыі дакументах адсутнічала частка зьвестак па шэрагу асоб, альбо прадстаўленыя недакладныя зьвесткі, альбо зьвесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці".

Яшчэ адной асноўнай прэтэнзіяй Міністэрства юстыцыі, якая паслужыла падставай для адмовы, з'яўляецца "неадпаведнасьць назову арганізацыі яе Статуту і наадварот".

На пытаньне старшыні “Маладых дэмакратаў" Аляксандра Шумкевіча аб тым, чаму б не ўхіліць дробныя недакладнасьці  ў адрасах месца жыхарства двух заснавальнікаў аб'яднаньня ў працоўным парадку, быў тэрмінова выкліканы з адпачынку супрацоўнік Мінюста Аляксандр Харытон, які заявіў: "Мы не абавязаныя ў вас нічога высвятляць і размаўляць з вамі!". 

Справа разглядае суддзя Вярхоўнага Суду Беларусі Кулік У.Г.

Арганізацыя Моладзевы хрысціянска-сацыяльны саюз "Маладыя Дэмакраты" была зарэгістраваная ў Беларусі ў перыяд з 1998 да чэрвеня 2003 года, калі было прынята рашэньне Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь па пазове Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі арганізацыі.

 

Прэс-служба МПОО "МХСС Маладыя дэмакраты"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international