viasna on patreon

Антону Ясіновічу ў кампенсацыі маральнага ўрону адмоўлена

2009 2009-06-30T16:41:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anton_jasinovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антон Ясіновіч

Антон Ясіновіч

23 чэрвеня 2009 года пасля запыту ў Віцебскую абласную пракуратуру аб накіраванні ў суд матэрыялаў праверкі па справе наваполацкага  актывіста Антона Ясіновіча  адбылося паседжанне суда па справе.  Нагадаем, што ён быз затрыманы ў Наваполацку 14 верасня 2007 года разам з іншымі ўдзельнікамі велапрабегу “Свабоду Казуліну!” У пастарунку яны адбылі больш 3 гадзін, потым начальнік ГАУС вынес афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

 

Пасля аглашэньня матэрыялаў праверкі, у якіх адзначалася неабгрунтаванасьць і незаконнасьць папярэджаньня, суд вынес пастанову – адмовіць у кампенсацыі маральнага ўрону па прычыне законнасьці і абгрунтаванасьці дзеяньняў супрацоўнікаў ГАУС.

 

Раней, пасля шматлікіх скаргаў Пракуратура Віцебскай вобласьці у адказе пацвердзіла незаконнасьць і неабгрунтаванасьць вынесенага папярэджаньня і па выніках прадстаўленьня пракуратуры праз 4 месяцы папярэджаньне з Ясіновіча было зьнята.

 

Лагічна, што на падставе адказа пракуратуры Антон Ясіновіч 23 снежня 2008 года падаў зыск аб кампенсацыі маральнага урону за неправапраўныя дзеяньні супрацоўнікаў ГАУС. Працэс па грамадзянскай скарзе цягнуўся паўгады, бо спачатку на яго не з’яўляліся міліцыянты, потым яны адмаўлялі сам факт затрыманьня і вынясеньня пісьмовага афіцыйнага папярэджаньня (маўляў, яно нідзе не зарэгістравана). Нарэшце суд адбыўся, але ў кампенсацыі актывісту было адмоўлена.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства