Фотаздымкі і карыкатуры нядбайнікаў вешаюць нават у сталоўках

2009 2009-06-29T19:58:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/25.jpg

Генеральная пракуратура дазволіла міліцыі і сельсаветам паўсюль размяшчаць абвесткі пра нядобрасумленных бацькоў

Фотаздымкі з нядбайнікамі ўжо вывешаныя ў Пружанскім, Пінскім, Крупскім, Маларыцкім і Бабруйскім раёнах. Рашэнні ўсталяваць “дошкі ганьбы” прымалі раённыя саветы дэпутатаў. А Генеральная пракуратура дала на гэта афіцыйны дазвол.

“Мы шукаем новыя магчымасці ў правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў у адносінах да абавязаных асобаў, — паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. — Больш поўна рэалізуем палажэнні Дэкрэта прэзідэнта №18. Абвесткі з “нядбайнікамі” крытыкуюць іх асацыяльныя паводзіны, ўтрымліваюць фотаздымкі абавязаных асобаў і карыкатурныя замалёўкі”.

Вывешваюцца абвесткі на тэрыторыях прадпрыемстваў, у грамадскім транспарце, на аўтобусных прыпынках і нават у сталоўках.

А таксама фотаздымкі абавязаных асобаў з назвай “Не прадаваць” размяшчаюцца ва ўсіх гандлёвых аб’ектах, дзе рэалізуюцца спіртныя напоі, — расказвае начальнік аддзела аховы правапарадку Пінскага РАУС Міхаіл Лемяшэўскі. —  Мэта — забарона продажу гэтым асобам алкаголю, а таксама боязь іншых людзей купляць абавязаным асобам спіртныя напоі”.

Еўрарадыё: “Ці шмат у вас такіх асоб?”

Міхаіл Лемяшэўскі: “Больш за сто чалавек на тэрыторыі Пінскага раёна”.

Міліцыянер расказаў і пра тое, што абвесткі павінны навучыць звычайных людзей ставіцца да нядбайнікаў нецярпіма.

Такія спісы мы размяшчаем ва ўсіх месцах масавага прабывання грамадзян, — працягвае Міхаіл Лемяшэўскі. —  Асноўная мэта — стварэнне ў грамадстве пачуцця нецярпімасці да гэтай катэгорыі грамадзян. Яны адмовіліся ад дзяцей, злоўжываюць спіртнымі напоямі, а дзеці знаходзяцца на ўтрыманні ў дзяржаўных установах. Атрымоўваецца, мы ўсе плацім за гэтых асобаў. А яны займаюцца п’янствам”.

Дарэчы, гэтыя аб’явы бачаць дзеці, на якіх нядбайнікі яшчэ не пазбаўленыя бацькоўскіх правоў.

У Пінскім РАУС для барацьбы з нядобрасумленнымі бацькамі ўжываюць і іншыя арыгінальныя меры. Участковы міліцыянер Мікалай Чачун расказвае пра “п’яны аўтобус”, на якім нядбайнікаў развозяць раніцамі па працах.

“Так, сапраўды такое было. Пінскі РАУС шчыльна ўзаемадзейнічае з арганізацыямі, якія выдзяляюць транспарт для збору гэтых асобаў і дастаўкі іх на працу”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international