Пікет Amnesty International перад амбасадай Рэспублікі Беларусь у Маскве

2009 2009-06-29T15:22:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty-big.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Amnesty International

Amnesty International

Абаронім права на жыцьцё!

Спынім сьмяротнае пакараньне ў Беларусі!

 

3 ліпеня актывісты Amnesty International правядуць у Маскве вулічную акцыю перад пасольствам Рэспублікі Беларусь. Пікет будзе праводзіцца з патрабаваньнем спыненьня сьмяротнага пакараньня  ў Беларусі, якая, як вядома, з'яўляецца апошняй з краін Еўропы і былога СССР, дзе працягваюць караць смерцю людзей.

 

Amnesty International выступае супраць пакараньня сьмерцю ва ўсіх выпадках без выключэньняў. 

 

"Смяротнае пакараньне - не проста акт адплаты, а ўзаконенае фізічнае і псіхалагічнае зьдзекваньне, вышэйшай кропкай якога з'яўляецца забойства чалавека дзяржавай. Гэтаму варта пакласці канец", - заявіла Генеральны сакратар Amnesty International Айрин Кан.

 

 Amnesty International заклікае прэзідэнта і парламент рэспублікі Беларусь неадкладна ўвесьці мараторый на вынясеньне і выкананьне смяротных прысудаў у якасьці першага кроку на шляху да поўнай адмены сьмяротнай кары.

 

24 сакавіка 2009 года Amnesty International выпусціла даклад "Спыненьне пакараньняў смерцю ў Еўропе: да адмены смяротнага пакараньня ў Беларусі". Тэкст дакладу і больш падрабязную інфармацыю аб праблеме смяротнага пакараньня смерцю ў рэспубліцы Беларусь можна прачытаць на сайце: http://www.amnesty.org.ru/pages/blr-24032009-news-rus

 

Пікет пройдзе з 13-00 да 14-00 насупраць будынка амбасады Рэспублікі Беларусь у Маскве (па адрасе: Масква, вул. Марасейка, д.17/6)

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international