Інфармацыйная кампанія супраць палітычнага перасьледу актывістаў

2009 2009-06-29T10:30:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прадстаўнікі 17 моладзевых арганізацыяў распачынаюць інфармацыйную кампанію супраць палітычнага перасьледу актывістаў.

Моладзевыя дэмакратычныя арганізацыі заклікаюць спыніць усе формы перасьледу моладзі па палітычных матывах. Адпаведная Рэзалюцыя была прынятая падчас круглага стола “Супрацоўніцтва моладзевых арганізацыяў”, арганізаванага Асамблеяй дэмакратычных НДА. Дакумэнт падпісалі 17 арганізацыяў. Сярод якіх -- “Маладыя Дэмакраты”, Малады фронт, “Маладая Беларусь”, “МОДЭС” і іншыя.

У тэксьце Рэзалюцыі прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў канстатуюць, што на дадзены момант “каардынальных пазытыўных зьменаў у Беларусі не адбываецца”. Пра гэта сьведчыць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу, які дагэтуль не адмянілі. Апроч таго, ціск на моладзевых актывістаў з боку ўладаў набыш новыя формы. У прыватнасьці, палітычна актыўную моладзь без належнай мэдычнай экспэртызы мабілізуюць у войска, а чыноўнікі забараняюць і перашкаджваюць правядзеньню масавых мерапрыемстваў.

З тэкста дакумэнта вынікае, што моладзь і надалей будзе спрабавацьспыніць практыку гвалтоўнага прызыву ў войска; выключыць з Крымінальнага кодэксу артыкул 193-1 і скасаваць забарону на дзейнасьць незарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў ва ўсіх актах заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Таксама, заяўляецца ў дакумэнце, неабходна ўвесьці заяўны парадак рэгістрацыі моладзевых ды іншых грамадзкіх арганізацыяў.

Тэкст Рэзалюцыі будзе распаўсюджвацца праз СМІ, міжнародныя каналы, сайты моладзевых арганізацыяў і ўласнымі сіламі аб’яднаньняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international