“Спадчыне” адмоўлена ў рэгістрацыі
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскаму культурніцка-асветніцкаму аб’яднаню “Спадчына” з Бярозаўкі.
Паводле рашэння начальніка упраўлення юстыцыі Аляксандра Сенькевіча, дакуманты на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання “Спадчына” не адпавядаюць дзейнаму заканадаўству.
У сваю чаргу, кіраўнік арганізацыі Сяргей Трафімчык лічыць, што адмова ў рэгістрацыі сведчыць пра нежаданне ўладаў бачыць у прававым полі яшчэ адну легальную дэмакратычную арганізацыю.
Сябры культурніцка-асветніцкага аб’яднання “Спадчына” не выключаюць, што пасля кансультацый з юрыстамі будуць абскарджваць рашэнне упраўлення юстыцыі ў судовым парадку.
















