Дзеля падтрыманьня належнага грамадзкага парадку ў сталіцы Беларусі створаны новы полк міліцыі спэцыяльнага прызначэньня – такім чынам улады рыхтуюцца да выбараў

2005 2005-09-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску распачаў службу полк міліцыі спэцыяльнага прызначэньня, у які ўвайшлі часткі былога сталічнага АМОНу сталіцы. Гэты полк падпарадкаваны асабіста начальніку менскай міліцыі генэралу Анатолю Куляшову, а камандзірам палка прызначаны Юры Падабед, які раней камандаваў менскім АМОНам і вызначыўся асабістым удзелам у разгоне шмат якіх акцыяў апазыцыі, за што яму забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу.

Кіраўнік прэсавай службы менскай міліцыі Алег Сьлепчанка ў інтэрвью радыё Свабода скажаў, што новы полк фактычна нічым ня будзе адрозьнівацца ад частак АМОНу, акрамя колькасьці службоўцаў: “Той самы АМОН, толькі крыху зьмянілі назву і павялічылі колькасьць”.

Алег Сьлепчанка, аднак, не ўдакладніў, якім ёсьць гэтае павелічэньне і ўвогуле колькі міліцыянтаў будзе служыць у новым палку. Кіраўнік прэсавай службы сказаў, што “звычайна мы такіх рэчаў не паведамляем”. А вось мэтаў новага фармаваньня ў гарадзкой міліцыі не хаваюць — забясьпечваць грамадзкі парадак падчас масавых вулічных мерапрыемстваў, у тым ліку і акцыяў пратэсту апазыцыі. Кіраўнік менскай міліцыі генэрал Анатоль Куляшоў ужо заявіў, што гэтай справай мусяць займацца добра і адмыслова падрыхтаваныя супрацоўнікі.

Як зьяўленьне новага палка міліцыі адаб’ецца на актыўнасьці беларускіх апазыцыянэраў? Актывіст моладзевага руху “Зубр” Алесь Атрошчанкаў мяркуе, што гэта ня спыніць тых, хто не задаволены беларускім рэжымам, і нагадаў, што зараз у шпіталі з траўмай галавы знаходзіцца актывіст “Зубру” Мікіта Сасім, якога амонаўцы зьбілі 16 верасьня.

Асуджаны да абмежаваньня волі палітык Андрэй Клімаў лічыць, што стварэньне новага палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня тлумачыцца падрыхтоўкай Аляксандра Лукашэнкі да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international