Удзельнікі акцыі памяці Юрыя Захаранкі пакараныя штрафамі і арыштам
25.06.2009.
Тэгі: суды, адміністратыўная справа, арышт, масавае мерапрыемства, штраф.
Судзьдзя Цэнтральнага райсуду Гомеля Марына Дамненка пакарала ўдзельнікаў акцыі памяці гвалтоўна зьніклага былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, Васіля Папова, Пятра Кузьняцова, Юрася Захаранку і Анатоля Паплаўнага штрафам ў памеры 10 базавых велічыняў, а рэгіянальнага каардынатара руху “За Свабоду” Ўладзіміра Кацору адміністрацыйным арыштам на 3 сутак. Пікет актывісты АДС зладзілі 7 траўня ля будынку ўправы абласной міліцыі, іх абвінавацілі ў парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах.
Хадайніцтвы прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасьці аб вядзеньні працэсу на беларускай мове, а таксама адвод судзьдзі, якая вядомая ў горадзе сваімі палітычнымі прысудамі, былі незадаволеныя. Уладзіміра Кацору арыштавалі адразу пасьля заканчэньня судовага паседжаньня, ён на знак пратэсту абвесьціў галадоўку. Магчыма, што да яе далучацца астатнія пакараныя.
Як паведаміў праваабаронца Анатоль Паплаўны, судовая пастанова будзе абавязкова абскарджаная ў вышэйстаячай інстанцыі.
Навіны па тэме
18.03.2010 Суд па скарзе ГА «БАЖ» да Міністэрства юстыцыі працягваецца
18.03.2010 Арышты на Кубе і акцыя “Вясны”
17.03.2010 БАЖ у Вярхоўным Судзе
17.03.2010 Аб'яднаная грамадзянская партыя мяркуе правесці з'езд 21 сакавіка ў ДК МТЗ
17.03.2010 Пяць зваротаў у ААН з Берасця
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма






