Справа Крука перанесеная

2009 2009-06-25T08:47:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kruk-ivan-1.jpg

Разгляд справы астравецкага актывіста "Руху За Свабоду" Івана Крука, якому інкрымінуюць распаўсюд нелегальнай літаратуры, перанесены на 25 чэрвеня. Учора ў Астравецкім судзе Іван Крук прад'явіў два хадатайніцтвы.

- Першае, каб не запатрабаваў суд Астравецкага паштовага вузла сувязі, калі насамрэч былі адпраўленыя матэрыялы ў Міністэрства інфармацыі. Шэсць дзён ішоў ліст. Парушаныя тэрміны. Другое хадатайства, каб склалі запыт у Міністэрства інфармацыі РБ. Там указана, што складзены на мяне пратакол за раздачу газет "Астравецкі веснік" № 1,2, "Мірны атам" і "Глоток воздуха". Яны там указалі, што газеты без выходных звестак. Я запатрабаваў, каб у міністэстве адказалі, што значыць "без выходных звестак". Бо такія звесткі ў выданнях ёсць. Таму пытанні адклалі да заўтра.

Іван Крук абвінавачаны ў распаўсюдзе нелегальнай літаратуры прымеркаванай да гадавіны выбуху на Чарнобыльскай атамнай станцыі, а таксама наконт немэтазгоднасці пабудовы на Астравеччыне атамнай  электрастанцыі. Яшчэ ў пачатку сакавіка міліцыянеры правялі вобыск ў кватэры Івана Крука і Мікалая Уласевіча, дзе канфіскавалі некалькі нумароў газетаў, якія палічылі нелегальнымі -гэта "Астравецкі Веснік" , "Глаток воздуха і "Мірны атам".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international