У Берасьці пачалі галадоўку ўладальнікі маршрутных таксовак

2005 2005-09-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Індывідуальныя прадпрымальнікі пратэстуюць супраць неабходнасьці дадаткова сплачваць у бюджэт дзясяткі мільёнаў рублёў з кожнай машыны за выкарыстаньне ў камэрцыйных мэтах, паведамляе Радыё Свабода.
Нагодай для галадоўкі сталіся дзеяньні падатковай інспэкцыі, якая прымушае некаторых берасьцейскіх прадпрымальнікаў, што маюць ліцэнзію на пасажырскія перавозкі, сплаціць рэспубліканскі збор за выкарыстаньне ўвезеных на тэрыторыю Беларусі аўтамабіляў у камэрцыйных мэтах.
Гэты збор усталяваны на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі № 140 летась у красавіку, аднак у падатковых інспэкцыях лічаць, што ён тычыцца і тых прадпрымальнікаў, што ўвезьлі свае аўтамабілі з-за мяжы значна раней. Як вынік, уладальнікі таксовак мусяць сплаціць у бюджэт дадаткова ад 25 да 50 мільёнаў рублёў.
Пакуль падобныя рахункі выстаўленыя толькі некаторым гаспадарам таксовак, якія ня здолелі пераканаць у тым, што закон ня мае зваротнай сілы, ані падатковыя органы, ані гаспадарчы суд. Калегі пакараных прадпрымальнікаў мяркуюць, што неўзабаве гэты рэспубліканскі збор абавяжуць плаціць іншых уладальнікаў таксовак і ня толькі ў Берасьці. Таму прадпрымальніца Любоў Рэзановіч называе галадоўку вымушаным крокам: “Цяпер адмаўляемся ад ежы, два-тры тыдні — калі ўлады не адрэагуюць, адмовімся ад вады. Будзем галоднай сьмерцю паміраць, у нас няма такіх грошай”.

Паводле спадарыні Рэзановіч, яна асабіста і чацьвёра калегаў галадоўку ўжо распачалі. Далучыцца да іх гатовыя яшчэ каля дваццаці мясцовых прадпрымальнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international