Міжнародны Фонд па абароне праваабаронцаў Front Line далучыўся да кампаніі "Стоп артыкулу 193.1!"

2009 2009-06-24T19:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/193logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларусь: Незарэгістраваныя праваабарончыя групы рызыкуюць апынуцца ў турме па артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэкса

У межах падтрымкі кампаніі "Стоп артыкулу 193.1!", якую праводзіць Асамблея НДА, самая вялікая беларуская кааліцыя НДА, Front Line заклікае адмяніць артыкул 193.1 КК Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 193.1 далучае да ліку супрацьзаконных любую праваабарончую ініцыятыву ў Беларусі і дае чыноўнікам магчымасць у любы час спыніць дзейнасць праваабарончых арганізацыяў.

У 2005 годзе ў Крымінальны кодэкс Беларусі былі занесеныя палажэнні, якія далі законныя падставы для крымінальнага пераследу незарэгістраваных НДА. Паводле артыкула 193.1 КК, "незаконная арганізацыя або дзейнасць грамадскіх арганізацыяў, рэлігійных групаў ці фондаў, а таксама ўдзел у іх дзейнасці" пагражае пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці месяцаў да двух гадоў.

Заклікаючы далучыцца да кампаніі "Не артыкулу 193.1!", Асамблея прадэмакратычных НДА сцвярджае, што: за перыяд з 2005 па 2009 год 17 сяброў незарэгістраваных арганізацыяў былі асуджаныя да турэмнага зняволення ці штрафаў па артыкуле 193.1. У судзе ніводная справа па артыкуле 193.1 не была вырашаная на карысць абвінавачаных. Сотні прадстаўнікоў незарэгістраваных арганізацыяў былі дапытаныя ў розных дзяржаўных органах. Многія з гэтых людзей атрымалі ад пракурораў папярэджанні з патрабаваннямі спыніць іх дзейнасць у незарэгістраваных арганізацыях.

На цяперашні момант у Беларусі афіцыйна зарэгістраваная толькі адна незалежная праваабарончая арганізацыя - Беларускі Хельсінкскі камітэт. Многія беларускія праваабарончыя арганізацыі змагаліся за атрыманне легальнага статуту, аднак ім шмат разоў адмаўлялі ў атрыманні афіцыйнай рэгістрацыі па непераканаўчых прычынах.

28 траўня 2009 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у трэці раз адмовілася рэгістраваць праваабарончую арганізацыю "Наша Вясна".

"Наша Вясна" - новая назва Праваабарончага цэнтра "Вясна", які быў закрыты Вярхоўным судом па запыце Міністэрства юстыцыі ад 28 лістапада 2003 года падчас шырокамаштабных рэпрэсіяў у дачыненні да грамадзянскай супольнасці.

Нягледзячы ні на што, сябры "Вясны" працягвалі сваю законную дзейнасць у сферы правоў чалавека і садзейнічанні ахвярам розных парушэнняў гэтых правоў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" - адна з найбольш актыўных беларускіх праваабарончых арганізацыяў, якія спецыялізуюцца асабліва на абароне, забеспячэнні выканання і пашырэнні палітычных і сацыяльных правоў.

9 красавіка 2009 году Міністэрства юстыцыі ў другі раз адмовілася рэгістраваць Беларускую Асамблею НДА. 3 чэрвеня 2009 году Вярхоўны суд пацвердзіў рашэнне Міністэрствы юстыцыі пра адмову Асамблеі ў рэгістрацыі.

15 красавіка 2008 году ў рэзалюцыі 1606 Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы заклікала беларускія ўлады "адмяніць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса, паколькі ён ўносіць у разрад незаконных дзейнасць незарэгістраваных арганізацыяў".

9 кастрычніка 2008 году Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, якая заклікае беларускія ўлады ўнесці "неабходныя змены ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, скасаваўшы артыкул 193.1". Аднак беларускія ўлады не забяспечылі выкананне гэтых рэкамендацыяў.

Front Line лічыць, што артыкул 193.1 неабходна адмяніць, паколькі ён абмяжоўвае дзейнасць законных праваабарончых арганізацыяў і супярэчыць палажэнням Усеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека і Міжнароднаму пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы, у якім Беларусь бярэ ўдзел.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international