Шчучын: міліцыя сканфіскавала польскамоўныя выданьні

23 чэрвеня  міліцыянты затрымалі чатырох гарадзенцаў: намесьніка Анжалікі Борыс Мечыслава Яскевіча, прэсавага сакратара Саюзу палякаў Ігара Банцара, журналіста газэты “RzeczPospolita” Анджэя Пісальніка і журналіста выданьня “Gazeta Wyborcza” Андрэя Пачобута. Гэта адбылося каля 16:30 на шашы Горадня — Менск на скрыжаваньні каля Шчучына.

Як паведаміў праз тэлефон Андрэй Пачобут, іх павезьлі ў Шчучынскі РАУС, дзе пратрымалі тры гадзіны і адпусьцілі.

Міліцыянты забралі ў іх газэту “Glos znad Niemna na uchodzstwie” і часопіс “Magazyn Polski”, што выдаюцца Саюзам палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Складзены пратакол ад канфіскацыі. Міліцыянты сказалі, што затрыманы актывісты былі таму, што паступіла інфармацыя аб тым, што яны вязуць нібыта антыдзяржаўныя выданьні. Цяпер экспэртызу газэты і часопіса будзе рабіць аддзел ідэалёгіі Шчучынскага райвыканкаму, пра гэта паведаміў Андрэй Пачобут. Ён таксама зазначыў: міліцыянты імкнуліся перашкодзіць ім трапіць у Івянец на сход сваіх прыхільнікаў.

Спадар Пачобут мяркуе, што ўлады пачалі аказваць ціск на паплечнікаў Борыс, каб схіліць іх да ўдзелу ў верасьнёўскім зьезьдзе афіцыйнага саюзу палякаў на чале з Юзафам Лучнікам.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international