Суд над Леанідам Сьвецікам працягнецца 24 чэрвеня

2009 2009-06-23T18:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svetik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Сьвецік

Леанід Сьвецік

Чарговае судовае паседжаньне па справе віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка прызначанае на сераду, 24 чэрвеня. Між тым, як стала вядома, адзін з пацярпелых па крымінальнай справе Барыс Хамайда ўручыў судзьдзі віцебскага абласнога суду Галіне Урбановіч заяву аб тым, што ён адмаўляецца прысутнічаць у судзе ў якасьці пацярпелага, паколькі не давярае джяржабвінаваўцу і суду.

 

Барыс Хамайда паведаміў, што адбываецца судзілішча над праваабаронцам і ён фактычна стаў на бок абвінавачанага як абаронца. Ён лічыць крымінальную справу супраць праваабаронцы помстай з боку мясцовага КДБ за тое, што Леанід Сьвецік патрабаваў знайсьці аўтараў ананімных лістоў ад імя РНЕ. На папярэдніх паседжаньнях Барыс Хамайда заяўляў хадайніцтва аб недаверы  судзьдзі Галіне Ўрбановіч, аднак гэтае хадайніцтва задаволенае не было.



У той жа час Леанід Сьвецік  хадайнічаў пра спыненьне  крымінальнай справы ў часцы аднаго з пацярпелых па яго доказах, а таксама пра адвод пракурора Сяргея Селіванава,паколькі прадстаўнік пракуратуры не зацікаўлены ва ўстанаўленьні ісціны па гэтай справе. Суддзя Галіна Урбановіч не задаволіла гэтыя хадайніцтвы. Таксама суддзя адмовіла па заяве бока абароны ў хадайніцтве па правядзеньню з адной важных экспертызаў.

 

 

Нагадаем, што праваабаронцу Леаніда Сьвеціка  вінавацяць у тым, што нібыта ён у 2006-2007 гадах рассылаў лісты з пагрозамі ад імя Віцебскай філіі “Русского Национального Единства” віцебскім актывістам, журналістам незалежных СМІ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international