Беніта Ферэра-Вальднер сустрэлася з кіраўнікамі беларускіх няўрадавых грамадскіх арганізацыяў
22.06.2009.
Тэгі: грамадскія арганізацыі, Еўразьвяз, праваабаронцы, НДА.
У размове, ў прыватнасьці, прынялі ўдзел старшыня БАЖ Жанна Літвіна, старшыня БХК Алег Гулак, старшыня арганізацыі “Сацыяльныя інавацыі” Таццяна Пашывалава, каардынатар Хартыі’97 Зьміцер Бандарэнка, вядомы сацыёлаг Андрэй Вардамацкі, старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.
Падчас сустрэчы былі ўзнятыя пытаньні свободы дзейнасьці ў краіне няўрадавых грамадскіх яб’яднаньняў, наяўнасьці палітзьняволеных, узаемаадносінаў паміж Еўразьвязам, беларускімі грамадскімі аб’яднаньнямі і дзяржавай.
Старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі паведаміў камісару Еўразвязу пра сітуацыю з рэгістрацыяй праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”, якому за апошні час тройчы было адмоўлена ў дзяржаўнай рэгістрацыі, прыгадаўшы пры гэтым і адмовы ў рэгістрацыі Асамблеі няўрадавых арганіазацыяў і “Берасцейскай Вясны”. Асобна было адзначана, што падобная практыка рэгіструючых органаў тычыцца таксама і партыяў. Толькі ў апошні час у рэгістрацыі было адмоўлена Партыі Свабоды і Прагрэсу і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
У гэтым стасунку Алесь Бяляцкі зьвярнуў увагу Еўракамісара на рэпрэсіўнасьць адпаведнага заканадаўства і адзначыў неабходнасьць яго хутчэйшай зьмены. Пры гэтым, праваабаронца прывёў красамоўныя лічбы колькасьці недзяржаўных грамадскіх арганізацыяў на душу насельніцтва. Так, напрыклад, у Арменіі, альбо на Украіне, іх у дзесяць разоў болей, чым у Беларусі.
Камісар па замежных сувязях і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Бэніта Ферэра-Вальднэр з вялікай цікавасьцю ўспрыняла інфармацыю пра стан з недзяржаўнымі грамадскімі арганізацыямі ў Беларусі.
Нагадаем, што папярэдне Беніта Ферэра-Вальднэр заявіла, што беларусія ўлады зрабілі недастаткова крокаў у напрамку лібералізацыі грамадскага і палітычнага жыцьця ў краіне.
Сёньня, а 15 гадзіне, Еўракамісар выступіць з дакладам, у якім выкажа сваё бачаньне сітуацыі з грамадзянскімі і палітычнымі свабодамі ў Беларусі.
Навіны па тэме
15.03.2010 Стэфановіч: Беларускую мову можа ўратаваць "станоўчая дыскрымінацыя"
12.03.2010 Алесь Бяляцкі: Справаздача Дзярждэпартамента ЗША вызначаецца падрабязнасьцю і аб’ектыўнасьцю
11.03.2010 Алесь Бяляцкі: Праваабароны на наша жыцьцё хопіць
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма






