Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Каардынатар руху “Зубр” Мікіта Сасім падаў скаргу на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў АМАПу.

20.09.2005.

Зьбіты 16 верасьня супрацоўнікамі АМАПу каардынатар руху “Зубр” Мікіта Сасім знаходзіцца ў 9-ай клінічнай бальніцы з дыягназам “чэрапна-мазгавая траўма”.
17 верасьня М.Сасім напісаў заяву з патрабаваньнем прыцягнуць супрацоўнікаў АМАПу да адказнасці. Заяву прынялі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС г. Мінска.
Мікіта Сасім быў зьбіты 16 верасьня ў Мінску падчас акцыі “Мы памятаем”, прысьвечанай 6-ым угодкам зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара і бізьнесьмена Анатоля Красоўскага. Апрача Мікіты Сасіма ў гэты дзень атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці яшчэ шэсьць удзельнікаў.
Нагадаем, што затрыманні актывістаў “Зуброў” адбываліся ў гэты дзень і ў іншых гарадах.

Два актывісты руху “Зубр” былі затрыманыя ў Магілёве. Гэта Яўген Сувораў і Ўладзіслаў Бародка, якія раздавалі улёткі з інфармацыяй аб знікненнях грамадскіх дзеячоў у Беларусі, а таксама з інфармацыяй аб палітвязнях.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования