Адвакат Гарачка: “Спыняць галадоўку Зэльцэр не зьбіраецца”

2009 2009-06-19T13:51:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zeltser-190.jpg

Амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра наведаў у калёніі адвакат Зьміцер Гарачка. Зэльцэр ужо 10 дзён трымае галадоўку, пратэстуючы супроць таго, што адносна яго зацягваецца ўжываньне амністыі.

 

“У параўнаньні зь серадой, калі мы бачыліся мінулы раз, ён яшчэ больш схуднеў. Стан здароўя яўна пагоршыўся. Але ён заяўляе, што ня будзе спыняць галадоўку”, — паведаміў Гарачка.

 

Адвакат сказаў, што перадаваў Эмануілу Зэльцэру шматлікія просьбы спыніць галадоўку, бо яна яўна шкодзіць ягонаму здароўю, але пакуль вязень не саступае.

 

Ужо больш за месяц Менскі гарадзкі суд не дасылае ў магілёўскую калёнію даведку, безь якой Эмануіла Зэльцэра немагчыма амніставаць. Эмануіл Зэльцэр лічыць гэтыя дзеяньні незаконнымі і галадуе, каб прыцягнуць да гэтага ўвагу сусьветнай грамадзкасьці. Тым часам урад ЗША працягвае дамагацца вызваленьня Эмануіла Зэльцэра на гуманітарных падставах.

 

Эмануіл Зэльцэр быў арыштаваны ў сакавіку 2008 году па прылёце ў Менск зь Лёндану. Марк Зэльцэр, які жыве ў Нью-Ёрку, мяркуе, што ягоны брат стаў ахвярай інтрыг вакол спадчыны заўчасна памерлага грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі. Паводле Марка Зэльцэра, на гэтую спадчыну прэтэндуе расейскі алігарх-уцякач Барыс Беразоўскі, які нібыта справакаваў арышт Зэльцэра. Барыс Беразоўскі адмаўляе сваю датычнасьць да гэтай справы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international