Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


КДБ лічыць, што ў Беларусі актывізаваліся заходнія шпіёны

20.09.2005.

Старшыня КДБ Беларусі абвінаваціў заходнія краіны ў “актывізацыі” працы спэцслужбаў супраць курсу Беларусі. Пры гэтым у КДБ не агучваюць зьвестак пра затрыманых шпіёнаў і прыкладаў вэрбоўкі беларускіх грамадзянаў.

“Скрайне агрэсіўнай ды гістэрычнай” назваў працу замежных спэцслужбаў супраць Беларусі старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, калі выступаў 17 верасьня перад маладымі чэкістамі. “На захадзе і за акіянам многім становіцца дрэнна, калі яны глядзяць на той курс, якім вядзе краіну беларускі прэзыдэнт”, — заявіў, паводле агенцтва ІТАР-ТАСС, Сьцяпан Сухарэнка. Ён запэўніў, што беларускія спэцслужбы могуць распавесьці “аб пэўных выніках працы ў справе выкрыцьця шпіёнаў і спыненьня спробаў вэрбоўкі беларускіх грамадзянаў”.

Карэспандэнт радыё Свабоды зьвярнуўся ў прэсавую службу КДБ Беларусі з просьбай паведаміць гэтыя пэўныя зьвесткі пра замежных шпіёнаў, якіх выкрылі беларускія чэкісты. Кіраўнік цэнтру сувязяў з грамадзкасьцю КДБ Валер Надтачаеў такіх дадзеных не паведаміў. Не назваў ён і замежных фондаў, пад прыкрыцьцём якіх нібыта вядзецца выведкавая праца супраць Беларусі. “Мне трэба падрыхтавацца”, — сказаў Валер Надтачаеў, але больш ягоны тэлефон не адказваў.

Вядомы праваабаронца Сяргей Аніська, які да 1990-х гадоў працаваў у вайсковай контравыведцы, згодны, што Беларусьсю цікавяцца выведкі іншых краінаў. Але найперш з той прычыны, што празь Беларусь праходзяць шляхі незаконнай міграцыі і наркатрафік. Што тычыцца пільнасьць да пагрозаў нацыянальнай бясьпекі, то ў нас часта бывае, калі ворага дзяржавы бачаць у любым апазыцыянэру. Тое, як нядаўна затрымалі двух маладых грамадзянаў Грузіі, якія кантактавалі зь беларускімі апазыцыянэрамі, і дэпартавалі іх нібыта шпіёнаў, гэта і ёсьць прыклады такой барацьбы, лічыць Сяргей Аніська.

Сярод міжнародных фондаў, выгнаных уладамі зь Беларусі, можна згадаць прыватны Фонд Сораса, які зьехаў яшчэ ў 1997 годзе, і амэрыканскі фонд IREX — яго прадстаўніцтва закрылі два гады таму. Між тым, беларускія ўлады не падалі доказаў шпіёнскай дзейнасьці супрацоўнікаў гэтых арганізацыяў.

Сёлета зь Беларусі былі высланыя тры польскія дыпляматы, якіх улады краіны абвінавацілі ў “дзейнасьці, якая не сумяшчальная з дыпляматычнай”. Між тым, у Варшаве лічаць гэтую акцыю беларускіх уладаў палітычнай.

***

Кіраўнік КДБ Сьцяпан Сухарэнка таксама заявіў, што камітэт “не зьбіраецца адмаўляцца ад ідэалаў Фэлікса Дзяржынскага”. Магчыма, варта нагадаць, што менавіта Фэлікс Дзяржынскі заклаў практыку расстрэлаў закладнікаў і масавага тэрору паводле клясавага прынцыпу. Ідэалы, на якія спасылаецца Сцьяпан Сухарэнка, сам Фэлікс Дзяржынскі фармуляваў наступным чынам:

“ЧК – гэта ня суд. ЧК – абарона рэвалюцыі. ЧК павінна абараняць рэвалюцыю і перамагаць ворага, нават калі яе меч пры гэтым выпадкова патрапіць на галовы невінаватых...Права расстрэлу для ЧК надзвычай важнае”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования