Зінаіда Ганчар: Лукашэнка ведае тое, што невядома следству?

2009 2009-06-18T18:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hanchar_z1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зінаіда Ганчар накіравала ліст да сакратара Працоўнай групы па гвалтоўных знікненнях ААН Джаваны Цукелі. У звароце ў міжнародную ўстанову жанчына просіць запытаць ва ўрада Беларусі каментары наконт інфармацыі, агучанай нядаўна прэзідэнтам Беларусі ў інтэрв’ю расейскім СМІ. Аляксандр Лукашэнка распавёў журналістам сваю версію знікнення апанентаў улады.

 

У сваім звароце да Джаваны Цукелі Зінаіда Ганчар піша, што “у апошнім паведамленні ўрада Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2009 года гаворыцца пра тое, што справа пра расследаванне выкрадання майго мужа, Віктара Ганчара, падоўжана да 24 сакавіка 2009 года і што на дадзены момант пракуратура г. Менска, якая вядзе следства, не мае ніякіх новых дадзеных”.

 

Аднак, у інтэрв’ю расейскай газеце “Завтра”, апублікаваным у №24 (812) ад 10 чэрвеня, прэзідэнт Лукашэнка назваў прычыны забойстваў людзей, якія да гэтага часу лічацца без звестак адсутнымі.

 

У гутарцы з рэдактарам выдання Лукашэнка заявіў, у прыватнасці, што «много причин и политических, и психологических, и социальных, мешающих нашему Союзу. Однако все это подается под соусом того, что, дескать, в Беларуси не хватает демократии, Лукашенко — диктатор, в Беларуси бесследно исчезают люди. Погибли три человека, а СМИ крутят это до сих пор. Лукашенко их убил как противников режима. На самом деле, в двух случаях — это убийства на коммерческой почве, — обещали купить, продать, не сдержали обещание и были убиты, как это водится в полубандитской среде. След убийц недавно обнаружен в Германии».

 

- З выступу Лукашэнкі вынікае, што гаворка ідзе пра лёс майго мужа. Кіраўнік дзяржавы, не з'яўляючыся органам, які вядзе крымінальны працэс, або органам, якому прадастаўлена права ажыццяўляць нагляд і кантроль за вядзеннем крымінальнага працэсу, выяўляе дасведчанасць пра вынікі расследавання і публічна заяўляе пра іх. Пры гэтым ні я, ні мой адвакат не валодаем ніякай інфармацыяй пра ход расследавання  і  нас не дапушчаюць да азнаямлення з тымі дакументамі, выдача якіх па запатрабаванні пацярпелых прадугледжаная нацыянальным заканадаўствам. Таму для мяне, як і для майго адваката, стала поўнай нечаканасцю з'яўленне інфармацыі пра нібыта ўжо раскрытае злачынства і даказанасць факту забойства майго мужа, - кажа Зінаіда Ганчар.

 

Жонка зніклага палітыка просіць Працоўную групу па гвалтоўных знікненнях ААН запытаць ва ўрада Беларусі каментары наконт вышэйзгаданай інфармацыі, агучанай прэзідэнтам. У сваю чаргу Зінаіда Ганчар абяцае на нацыянальным узроўні зрабіць усе магчымыя захады для высвятлення праўдзівасці выкладзенай прэзідэнтам краіны інфармацыі.

 

Мяркуецца, што зварот сп.Ганчар будзе разглядацца падчас 88-ай сесіі Працоўнай групы па гвалтоўных знікненнях ААН, прызначанай на другую палову чэрвеня.

 

***

16 верасня 1999 года былога віцэ-прэм’ера Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага выкралі невядомыя асобы. На месцы здарэння следчыя пракуратуры знайшлі плямы крыві. Судмедэксперты далі заключэнне, што гэта кроў Віктара Ганчара. Расследаванне дадзенай крымінальнай справы неаднаразова прыпынялася, нягледзячы на заявы былых службовых асобаў пра датычнасць да справы выкрадання апазыцыйных палітыкаў некаторых асобаў з атачэння Аляксандра Лукашэнкі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international