Вызначана месца “хіміі” дэпутату Вярхоўнага Савету 13 склікання Андрэю Клімаву – горад Крупкі

2005 2005-09-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта палітвязню паведамілі міліцыянты. Прызначана і дата адпраўкі – 22 верасьня. Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў апазыцыйнага палітыка абмежаваньнем волі на паўтара года за арганізацыю вулічнай акцыі 25 сакавіка, якая праходзіла пад лёзунгамі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Суд улічыў, што Андрэя Клімава ў часе сьледзтва трымалі ў сьледчым ізалятары, таму на “хіміі” ён правядзе год і тры месяцы.

Андрэй Клімаў паведаміў “Радыё Свабода”, што будзе шукаць працу ў Крупскім раёне. Апазыцыйны палітык хоча працаваць у пажарнай частцы, бо ён мае досьвед у тушэньні пажараў. Ён лічыць, што ўлады спэцыяльна накіравалі яго ў самы “глухі” раён Меншчыны, бо прыслухаліся да ягонай просьбы адпачыць.

Андрэй Клімаў з 1998 па 2000 год быў пазбаўлены волі за нібыта незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі й незалежныя экспэрты назвалі справу палітычнай расправай, бо апазыцыйны дэпутат Вярхоўнага Савету быў прыхільнікам адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Летась пракуратура распачала яшчэ адну крымінальную справу супраць Андрэя Клімава за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Падставай для яе сталі публікацыі апазыцыйнага палітыка, якія распаўсюджваліся на тэрыторыі Беларусі. Першамайскі суд Менску спыніў крымінальную справу ў ліпені, пасьля вынясеньня прысуду за арганізацыю вулічнай апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international