“Экамэдсэрвіс” спрабуе перарэгістравацца

2005 2005-09-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуска-амэрыканскі цэнтар “Экамэдсэрвіс-Інвэст” зьвярнуўся ў Міністэрства аховы здароўя з заявай на атрыманьне ліцэнзіі. Напрыканцы траўня міністэрства пазбавіла гэтае прадпрыемства права мэдычнай дзейнасьці з прычыны выяўленых парушэньняў ліцэнзійных патрабаваньняў. Кіраўніцтва мэдцэнтру просіць выдаць новы дакумэнт на беларускае прыватнае прадпрыемства “Экамэдсэрвіс” без удзелу амэрыканскага складніку “Інвэст”, паведаміла радыё Свабода.

Калегія міністэрства аховы здароўя мае разгледзіць заяву мэдцэнтру бліжэйшымі днямі. Чаму кіраўніцтва просіць зарэгістраваць прадпрыемства без прысутнасьці амэрыканскага складніку, ў “Экамэдсэрвісе” не тлумачаць.

Паводле словаў прадстаўніцы цэнтру Натальлі Крамнёвай, кіраўніцтва прадпрыемства мае пэўныя спадзяваньні, што атрымае ліцэнзію, а таму працягвае завяршаць ўзьвядзеньне новага будынку цэнтра. Літаральна днямі будуць здадзеныя ў эксплуатацыю ўсе чатыры паверхі.

Мэдычны й тэхнічны пэрсанал цяпер мае бязвыплатны адпачынак і ў кожную хвіліну гатовы вярнуцца на працоўныя месцы. Заяву на новую ліцэнзію ў Міністэрства аховы здароўя падало таксама кіраўніцтва яшчэ аднаго прыватнага мэдцэнтру “Нардзін”, пазбаўленага ліцэнзіі адначасна з “Экамэдсэрвісам”, паводле аналагічных прычынаў.

Ніякіх камэнтароў кіраўніцтва “Нардзіну” не дае, аднак паводле некаторых крыніцаў, гэтае прадпрыемства можа стаць напалову дзяржаўным. Як паведаміла спадарыня Крамнёва, “Экамэдсэрвіс” па-ранейшаму плануе застацца прыватным прадпрыемствам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international