Апазыцыянэры патрабуюць зьняць абвінавачаньне з праваабаронцы Сьвеціка

2009 2009-06-17T16:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hamajda_dziarzhaucau_taupyha.jpg
фота svaboda.org

фота svaboda.org

У Віцебску працягваецца суд над Леанідам Сьвецікам, якога КДБ вінаваціць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці. Трое пацярпелых заявілі хадайніцтва, каб з праваабаронцы неадкладна зьнялі абвінавачаньне ў датычнасьці да напісаньня й распаўсюду лістоў ад імя “Русского національного едінства”.

 

Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Ян Таўпыга, Ян Дзяржаўцаў і беспартыйны апазыцыянэр Барыс Хамайда напісалі звароты да суддзі абласнога суду Галіны Урбановіч. Яны лічаць, што крымінальную справу супраць праваабаронцы Леаніда Сьвеціка абласная ўправа КДБ узбудзіла беспадстаўна і патрабуюць, каб да суду былі прыцягнутыя тыя, хто насамрэч пісаў і дасылаў ім лісты з пагрозамі расправы за палітычныя погляды.

 

 

Судзьдзя не задаволіла хадайніцтва апазыцыянэраў, якія прызналі сябе пацярпелымі ў справе “лістоў ад РНЕ”, ды ня вераць у вінаватасьць падсуднага. Тым ня менш яна далучыла іх да судовай справы.

 

Паводле спадара Сьвеціка, увогуле ад пачатку працэсу суд задаволіў толькі адзінае хадайніцтва зь ягонага боку, адхіліўшы каля двух дзесяткаў іншых, выказаных ім самім, ягоным адвакатам Паўлам Сапелкам ды пацярпелымі. На ягоную думку, гэта ёсьць працягам перасьледу за праваабарончую дзейнасьць, якую ён ажыцьцяўляў у Віцебску апошнія некалькі год.

 

Пацярпелыя пацьвердзілі, што на працягу 2006-2007 гадоў яны ды іншыя апазыцыйныя ды грамадзкія актывісты атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя “віцебскай філіі “РНЕ”. А Леанід Сьвецік кансультаваў іх, дапамагаючы складаць лісты ў міліцыю й КДБ з патрабаваньнем знайсьці аўтараў. Міліцыя і органы дзяржбясьпекі працяглы час адмаўляліся заводзіць крымінальныя справы па гэтых фактах, спасылаючыся на тое, што РНЕ — незарэгістраванае грамадзкае ўтварэньне.

 

Справу паводле артыкулу 130.1 “Распальваньне міжнацыянальнай і міжканфэсійнай варожасьці” абласная ўправа КДБ завяла толькі 20 траўня мінулага году. Праз тры дні пасьля гэтага ў праваабаронцы быў праведзены ператрус, канфіскаваная аргтэхніка, а сам ён прызнаны спачатку сьведкам, потым падазраваным, і ўрэшце адзіным абвінавачаным.

 

Падчас судовага працэсу над Леанідам Сьвецікам, які распачаўся 10 чэрвеня, нечакана высьветлілася, што невядомы аўтары рассылалі ад імя “РНЕ” ня толькі пісьмовыя пагрозы, але й падзякі. Да прыкладу, ліст з падзякай за ўціск “апазыцыйных пісьменьнікаў” каля двух гадоў таму атрымала старшыня мясцовай філіі СПБ Тамара Краснова-Гусачэнка. Лісты з падзякай за дасягненьні “у барацьбе з нацыяналізмам” атрымалі некатоыя чыноўнікі гар- і аблвыканкаму. Іх ужо дапыталі ў якасьці сьведак, і цяпер у суд пачалі выклікаць віцебскіх журналістаў незалежных СМІ, якія калісьці асьвятлялі падзеі вакол “лістоў ад РНЕ”.

 

Калі суд прызнае Леаніда Сьвеціка вінаватым, яму пагражае тэрмін зьняволеньня да 5 гадоў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international