У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці
Спэцназаўцы затрымалі каля двух дзясяткаў актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.
Маладыя людзі ў Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых трымалі расьцяжкі “Свабоду Аўтуховічу!”і “Свабоду палітвязьням!” насупраць кінатэатру “Беларусь” ля станцыі “Фрунзенская” ў Менску.
На месца пікету прыйшлі кіраўнікі менскай міліцыі. Яны выклікалі спэцназаўцаў. Актывістаў закінулі ў аўтобус і адвезьлі ў міліцыю.
















