Праведзены ператрус у гомельскага маладафронтаўца

У выніку несанкцыянаванага ператруса ў гомельскага актывіста «Маладога Фронту» Андруся Цянюты канфіскавалі кампутар і літаратуру.

Нагадаем, што за ўдзел у акцыі, прысвечанай Дню роднай мовы, Андрусь Цянюта быў прысуджаны да штрафа, які не мог заплаціць з-за фінансавых праблемаў.

У выніку сёння ў кватэру да моладзевага актывіста прыйшлі судовыя выканаўцы. Цянюта адмаўляўся адчыняць дзверы, і тады судовыя выканаўцы выклікалі міліцыянтаў. Супрацоўнікі міліцыі, убачыўшы ў кватэры маладафронтаўца нацыянальную сімволіку і незалежныя выданні, выклікалі следчага.

«Зараз следчы без прад'яўлення санкцыі пракурора праводзіць ператрус. У кватэры няма ніякіх важных матэрыялаў ці дакументаў, але следчы пагражае забраць значкі і літаратуру, у тым ліку, кнігі Васіля Быкава», -- паведаміў Андрусь Цянюта.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international