Заснавальнікі “Нашай Вясны” абскардзілі рашэнне мінюста аб нерэгістрацыі аб’яднання ў Вярхоўным судзе

2009 2009-06-16T20:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 чэрвеня заснавальнікі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” (ГПА) Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч звярнуліся ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь са скаргай на рашэнне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі.

 

У сваёй скарзе праваабаронцы адзначаюць, што падставы для нерэгістрацыі “Нашай Вясны” не грунтуюцца на законе, носяць дыскрымінацыйны характар і парушаюць правы  і законныя інтарэсы заснавальнікаў грамадскага аб’яднання.

 

Заснавальнікі ГПА просяць Вярхоўны суд:

 

1.      адмяніць рашэнне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 25.05.2009 г. аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”;

2.      абавязаць Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь правесці дзяржаўную рэгістрацыю Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”;

3.      у працэсе падрыхтоўкі да судовага разгляду па сутнасці абавязаць Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прадаставіць пярэчанне на скаргу, дзе, з прадастаўленнем доказаў па кожнай падставе, аргументаваць  адмову ў дзяржаўнай рэгістрацыі, якая адлюстравана ў лісце Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 25.05.2009г. за №06-14\381.

Нагадаем, што 25 траўня мінюст прыняў рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”. Гэта была трэцяя спроба праваабаронцаў зарэгістраваць аб’яднанне. Раней мінюст адмаўляў у рэгістрацыі двойчы:  у 2007 і 2009 годзе. Папярэдняя адмова ў рэгістрацыі, атрыманая 26 лютага бягучага году, была абскарджана ў Вярхоўным судзе. 22 красавіка Вярхоўны суд   пакінуў без задавальнення гэтую скаргу праваабаронцаў.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international