Афіцыйныя прафсаюзы Беларусі праводзяць свой зьезд, незалежныя прафсаюзы на яго не запрошаныя

2005 2005-09-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску пачаў працу чарговы зьезд Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Кіраўніцтва арганізацыі плануе прыняць праграму дзеяньняў на бліжэйшыя пяць гадоў, а таксама правесьці перавыбары старшыні ФПБ.
Сярод іншых пытаньняў на зьезьдзе абмеркаваньне неабходнасьці новай рэдакцыі закону аб прафсаюзах. Напярэдадні кіраўніцтва фэдэрацыі паабяцала, што да ўдзелу ў распрацоўцы законапраекту будуць запрошаныя таксама прадстаўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.
Старшыня незалежнага прафсаюзнага руху Аляксандр Ярашук кажа, што не ведае, якія зьмяненьні плануецца ўносіць, але ў законе аб прафсаюзах яны перш за ўсё мусяць тычыцца пытаньняў арэнднай платы, фінансавых адлічэньняў, рэгістрацыі і іншых.
Аднак лідэр незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч не выключае, што праз новы законапраект кіраўніцтва фэдэрацыі паспрабуе абмежаваць дзейнасьць незалежных прафсаюзаў. Пра гэта сьведчыць і той факт, што падчас адкрыцьця зьезду Леанід Козік заявіў пра супрацьстаяньне з прафсаюзнымі апанэнтамі, а да ўдзелу ў форуме прадстаўнікоў незалежнага руху не запрасілі.

“Сёньня ФПБ – гэта філіял дзяржаўнага інстытуту, а таму й праца яе больш на паказ, чым на абарону правоў працоўных. Забудуцца на кантракты, на іншыя формы парушэньня правоў працоўных. Будзе гаварыцца пра тое, што ў нас усё добра, што пануе сацыяльнае партнэрства. І, напэўна, будзе гаварыцца, што фэдэрацыя павінна ўплываць на ўсе прафсаюзы й прадпрыемства, каб дэмакратычных незалежных прафсаюзаў не было”, -- лічыць Генадзь Фядыніч.

Нагадаем, што старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік быў зацьверджаны папярэднім, пазачарговым зьездам ФПБ, 19 верасьня 2002 году. На гэтую пасадзе ён быў абраны пры актыўнай падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі. Цягам кіраўніцтва фэдэрацыяй спадаром Козікам, шэрагі гэтай арганізацыі часткова пакінулі галіновыя прафсаюзы радыёэлектроннай прамысловасьці й сельскагаспадарчага машынабудаваньня. Акрамя таго, Міжнародная арганізацыя працы выставіла ўраду краіны шэраг прапановаў у справе паляпшэньня становішча з правамі прафсаюзаў. У зьвязку з фактамі парушэньня правоў незалежных прафсаюзаў спэцыяльная камісія Эўразьвязу таксама папярэдзіла кіраўніцтва краіны аб магчымасьці ўвядзеньня эканамічных санкцыяў супраць Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international