viasna on patreon

Сяргей Гоўша дамогся афармлення афіцыйных дакументаў па-беларуску

2009 2009-06-16T21:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2009-housza-belmova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаонца з Баранавічаў Сяргей Гоўша нарэшце атрымае дакументы аб дзяржаўнай рэгістрацыі сваёй маёмасці, аформленыя па-беларуску. Пра гэта паведамляецца ў адказе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь на заяву сп. Гоўшы.

 

Заяву у камітэт С. Гоўша накіраваў пасля безвыніковага змагання за тое, каб пры афармленні свайго права на валоданне бацькоўскай маёмасцю ў Ляхавіцкім раёне атрымаць адпаведныя дакументы на беларускай мове.

 

У выніку праваабаронца атрымаў адказ за подпісам старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Г.І. Кузняцова, дзе узгадваецца, што “ў адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы, таму грамадзяне маюць права на атрыманне дакументаў як на рускай, так і на беларускай мове”.

 

Абапіраючыся на вышэйзгаданы артыкул Канстытуцыі, камітэт паведамляе сп.Гоўшу, што “Баранавіцкаму філіялу РУП “Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру” дадзены указанні аб састаўленні пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі Вашага жылога дома і тэхнічнага пашпарту на яго на беларускай мове”.

 

Як адзначае прадстаўнік ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, рашэнне Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь на заяву С.Гоўшы даволі паказальнае, бо пакуль што ў нашай краіне даволі рэдкія выпадкі, калі дзяржустановы ідуць насустрач беларускамоўным грамадзянам.   

 

- У камітэце правільна падыйшлі да разумення закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” і канстытуцыйных правоў грамадзянаў на карыстанне як рускай, так і беларускай мовай. Таму што, нажаль, вельмі часта ў нашай краіне грамадзяне сутыкаюцца з тым, што дзяржаўныя органы адмаўляюць у праве атрымліваць дакументы на беларускай мове. Адмовы гэтыя матывуюцца звычайна адсутнасцю тэхнічных магчымасцяў выдачы такіх дакументаў (напрыклад, няма шрыфтоў) ці ўвогуле тым, што “у нас усё па-руску”, - кажа В.Стэфановіч. - І гэта нішто іншае, як дыскрымінацыя беларускамоўных грамадзянаў. Таму што кожны грамадзянін мае права карыстацца любой з дзяржаўных моваў, а прадстаўнікі дзяржаўных органаў павінны  гэтае права забяспечыць. Таму гэты адказ камітэта на заяву С.Гоўшы з’яўляецца вельмі важным крокам у змаганні беларускамоўных грамадзянаў за свае канстытуцыйныя правы.

 

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства