Клецкім міліцыянтам, якія затрымалі журналістак, прадпісана ўдасканаліць веданне заканадаўства

2009 2009-06-15T13:44:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mus.jpg

Міліцыянтам, якія ў красавіку затрымлівалі незалежных журналістак Настассю Краўчук і Кацярыну Ткачэнка, строга ўказана на сур’ёзны недагляд у працы. Пра гэта паведамляецца ў адказе начальніка аддзела ўнутраных спраў Клецкага райвыканкама Міхаіла Грушы на скаргу БАЖ з нагоды інцыдэнту.

 

Кіраўнік клецкай раённай міліцыі паведамляе, ў дзеяннях супрацоўнікаў, якія   17 красавіка затрымлівалі журналістак, выяўленыя парушэнні патрабаванняў адміністратыўна-працэсуальнага заканадаўства.

Паводле ліста, намесніку начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі (ААПП) Клецкага РАУС С. Місевічу «строга ўказана на сур’ёзны недагляд падчас вядзення адміністратыўнага працэсу ім самім і падначаленымі супрацоўнікамі». А начальніку аддзела С. Масько прадпісана правесці з асабовым саставам РАУС дадатковыя заняткі па вывучэнні патрабаванняў працэсуальна-выканаўчага заканадаўства аб адміністратыўных правапарушэннях.

 

Нагадаем: інцыдэнт здарыўся сёлета 17 красавіка ў цэнтры Клецка, калі журналісткі Настасся Краўчук і Кацярына Ткачэнка здымала на відэакамеру мясцовую царкву. Запіс рабіўся для сюжэту пра рамонт храма, які лічыцца «помнікам гісторыі 1-й катэгорыі». Супрацоўнікі Клецкага РАУС затрымалі журналістак, а таксама суправаджаўшых іх выдаўца рэгіянальнага бюлетэню «Бойкі Клецк» Сяргея Панамарова (таксама сябра БАЖ) і яго сына Уладзіміра. Міліцыянты заявілі, што здымаць гэты будынак забаронена.

Затрыманых амаль тры гадзіны пратрымалі ў аддзяленні міліцыі, склалі на іх пратаколы і адабралі відэаапаратуру. Пры гэтым міліцыянты катэгарычна адмовіліся выдаць журналістам пратакол вынятку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international