Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Дзяржава гандлюе правам на выезд

19.09.2005.

У Канстытуцыйным судзе пачаўся разгляд справы наконт штампу ў пашпарце, які дазваляе выезд ва ўсе краіны сьвету.

Паводле рашэньня Канстытуцыйнага суду ад 27 верасьня 2002 года, Савет міністраў мусіў да 31 сьнежня гэтага года стварыць такую сістэму ўліку, якая дазволіць грамадзянам Беларусі выязджаць за мяжу бяз штампу ў пашпарце. Аднак беларускі ўрад зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд з просьбай працягнуць тэрмін рэалізацыі заключэньня. Прычына ў тым, што дзяржаўныя структуры не стварылі спэцыяльную сістэму ўліку.

19 верасьня ў Канстытуцыйным судзе пачаўся новы разгляд пытаньня аб “дазвольным” штампе. Вытворчасьць па справе была ўзбуджана Канстытуцыйным судом у 2002 годзе паводле прапановы апазыцыйнай групы "Рэспубліка" Палаты прадстаўнікоў. Аднак ніхто з сябраў гэтай групы ў новы склад Палаты не патрапіў, і на судовым працэсе выступіў старшыня дэпутацкай камісіі ў правах чалавека Юрый Кулакоўскі. Ён патлумачыў, што дзяржаўныя ворганы практычна нічога не зрабілі дзеля выкананьня рашэньня суду: "Я бачу, што гэтае пытаньне засталося практычна на тым жа ўзроўні, як яно было і тры гады таму. Таму і я прапанаваў прадоўжыць гэты тэрмін."

У сваім выступе прадстаўнік сакратарыяту Савета рэспублікі Аляксандар Філановіч нагадаў, што ў мінулым годзе амаль 350 тысяч чалавек атрымалі штамп у пашпарт і заплацілі за гэта больш за 9 мільярдаў рублёў. Паводле спадара Філановіча, гэтых грошай на траціну больш, чым патрабуецца для стварэньня сістэмы ўліку. У выніку атрымліваецца, што дзяржава займаецца продажам права выезду за мяжу, і прадае гэта права ўтрая даражэй, чым эканамічна абгрунтавана. Гэта ёсьць эканамічным абмежаваньнем правоў грамадзян.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования