Максім Дашук асуджаны да году і трох месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову

2009 2009-06-15T18:41:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashuk_maks.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёну Менску суддзя Кузняцова абвясціла прысуд Максіму Дашуку: адзін год і тры месяцы абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстановы адкрытага тыпу, гэтак званая "хатняя хімія".

Прадстаўнік пракуратуры на падставе арт. 70 Крымінальнага Кодэксу запатрабаваў для асуджанага па "працэсу 14-ці” Максіма Дашука паўтары гады зняволеньня без накіраваньня ва ўстановы адкрытага тыпу, улічваючы пры гэтым неадбыты тэрмін папярэдняга пакараньня. Пракурор пры гэтым спаслаўся на зьмякчаючыя абставіны: сьмерць бацькі і непаўнагадовасьць абвінавачваемага.

Нагадаем, што асуджанага па "працэсу 14-ці” Максіма Дашука абвінавачваюць у парушэньні ўмоваў адбыцьця вынесенага пакараньня па арт. 415 КК, паводле якога Максіму пагражае зняволеньне тэрмінам ад шасьці месяцаў да трох гадоў. У дзень прад’яўленьня абвінавачваньня, 23 лютага, моладзевы актывіст быў змешчаны ў  Менскі СІЗА, але на наступны дзень пракурор прыняў рашэньне змяніць зняволеньне на падпіску аб нявыездзе.

Першапачаткова разгляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Максіма Дашука быў прызначаны на 1 чэрвеня. Судовае паседжаньне было перанесенае, паводле інфармацыі з канцылярыі суду, з прычыны хваробы аднаго з народных засядацеляў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international