Заява Абсерваторыі па Абароне Праваабаронцаў з нагоды нерэгістрацыі “Нашай Вясны”

2009 2009-06-15T17:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перашкоды для свабоды асацыяцый

8 чэрвеня 2009

Абсерваторыя па Абароне Праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) і Сусветнай Арганізацыі Супраць Катаванняў, атрымала новую інфармацыю і просіць вашага неадкладнага ўмяшальніцтва ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Новая інфармацыя:

Абсерваторыя была праінфармаваная надзейнымі крыніцамі аб адмове беларускіх уладаў зарэгістраваць Праваабарончы Цэнтр “Вясна” пад назвай “Наша Вясна”. Гэта трэцяя адмова з таго часу, як Камітэт па Правах Чалавека вынес рашэнне, у якім рэкамендуецца перарэгістраваць гэтую арганізацыю (гл. Рашэнне Камітэта па Правах Чалавека n°1296/2004, 24 чэрвеня 2007).

Паводле атрыманай інфармацыі, 28 траўня 2009 Праваабарончы Цэнтр “Вясна” атрымаў ліст ад беларускіх уладаў, у якім паведамлялася, што Міністэрства Юстыцыі прыняла негатыўнае рашэнне наконт апошняга зварота па рэгістрацыю, накіраванага 25 красавіка 2009 года.

Між іншым, у лісце ўлады сцвярджалі, што “некаторыя звесткі” аб некалькіх заснавальніках арганізацыі былі скажоныя (аднак не ўдакладняючы, што менавіта), а таксама, што некаторыя з заснавальнікаў у мінулым атрымлівалі адміністратыўныя пакаранні і што крымінальныя справы былі заведзеныя супраць некаторых з іх.

26 студзеня 2009 года 67 сяброў арганізацыі падпісалі зварот да Міністэрства Юстыцыі з просьбай зарэгістраваць іхнюю праваабарончую арганізацыю пад новай назвай - “Наша Вясна”. Ім давялося змяніць назву арганізацыі, паколькі беларускае заканадаўства забараняе выкарыстанне назвы арганізацыі, якая была ліквідаваная. 3 сакавіка 2009 сябры “Вясны” атрымалі ліст ад Міністэрства Юстыцыі, датаваны 26 лютага 2009 года, у якім паведамлялася аб адмове зарэгістраваць іхнюю арганізацыю пад назвай “Наша Вясна”.

Пасля гэтага сузаснавальнікі “Нашай Вясны” падалі скаргу супраць гэтага рашэння і атрымалі ліст ад Вярхноўнага Суда Беларусі, датаваны 27 сакавіка 2009, у якім паведамлялася, што іхняя скарга супраць адмовы НДА ў рэгістрацыі была атрыманая і ейны разгляд пачнецца 7 красавіка.

22 красавіка 2009 Вярхоўны Суд Беларусі не задаволіў скаргу сузаснавальнікаў “Нашай Вясны”. Суддзя Ігар Мільто абвясціў рашэнне Міністэрства Юстыцы законным і заявіў, што ў спісе заснавальнікаў і ў статуце арганізацыі былі дапушчаныя памылкі.

Абсерваторыя выказвае сваю найглыбейшую заклапочанасць гэтымі падзеямі і нагадвае, што, з’яўляючыся краінай-удзельніцай Арганізацыі па Бяспецы й Супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), Беларусь павінна прытрымлівацца параграфа 8 Рэзалюцыі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ па Узмацненні Кантактаў АБСЕ з Праваабаронцамі й Нацыянальнымі Праваабарончымі Інстытутамі, у якой заяўляецца, што краіны-удзельніцы АБСЕ прызнаюць “неабходнасць асаблівай увагі, дапамогі й абароны праваабаронцаў АБСЕ, ейнымі інстытутамі і палявымі працамі, а таксама  краінамі-удзельніцамі”.

“Вясна” была зарэгістраваная Міністэрствам Юстыцыі ў 1999 годзе, але ў 2003 годзе была ліквідаваная Вярхоўным Судом. 24 студзеня 2003 скарга “Вясны” супраць рашэння Вярхоўнага Суда аб ейнай ліквідацыі, была адвергнутая. Сябры арганізацыі былі пазбаўленыя права легальна працягваць сваю праваабарончую дзейнасць у Беларусі ў рамках арганізацыі. Вычарпаўшы ўсе сродкі абскарджвання ліквідацыі на дзяржаўным узроўні, у красавіку 2004 года страшыня “Вясны” і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па Правах Чалавека.

У ліпені Камітэт ААН па Правах Чалавека заключыў, што ліквідацыя “Вясны” з’яўляецца парушэннем Артыкула 22, часткі 1 Міжнароднага Пакта аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах, і што суаўтары скаргі маюць права на адпаведную кампенсацыю, уключаючы перарэгістрацыю “Вясны”. У выніку арганізацыя прадпрыняла новую спробу атрымаць рэгістрацыю, але, у парушэнне рашэння Камітэта ААН па Праваз Чалавека № 1296/2004 ейная заяўка не была задаволеная.

Запрошваемыя дзеянні

Абсерваторыя заклікае ўлады Беларусі:

i. Пакласці канец усім формам пераследу дзейнасці вышэйузгаданай арганізацыі, адмяніць рашэнне аб ейнай ліквідацыі і перарэгістраваць яе, і ў любых абставінах гарантаваць ейным сябрам магчымасць свабодна ажыццяўляць іхнюю дзейнасць без якіх-кольвек перашкод;

ii. Пакласці канец усім актам пераследу праваабаронцаў у Беларусі;

iii. Выконваць усе прадпісанні Дэкларацыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па праваабаронцах, у прыватнасці Артыкул 1, у якім заяўляецца, што “кожны мае права, індывідуальна або ў аб’яднанні з іншымі, заахвочваць ды імкнуцца да абароны й рэалізацыі асноўных свабод і правоў чалавека на дзяржаўным і міжнародным узроўні”, Артыкул 5, у якім заяўляецца, што “кожны мае права, індывідуальна і ў аб’яднанні з іншымі [...] утвараць, уступаць і ўдзельнічаць у недзяржаўных арганізацыях, аб’яднаннях або групах”, а таксама Артыкул 12.2, у якім заяўляецца, што “дзяржава павінна прымаць усе неабходныя меры каб гарантаваць абарону кампетэнтнымі ўладамі кожнага, індывідуальна або ў аб’яднанні з іншымі, ад любой жорсткасці, пагроз, помсты, дэ факта або дэ юрэ дыскрымінацыі, уціску або любых іншых адвольных дзеянняў у якасці наступстваў за законнае карыстанне правоў, выкладзеных у дадзенай Дэкларацыі”iv. Выконваць прадпісанні Дакумента Капенгагенскай Сустрэчы 2-ой Канферэнцыі па Чалавечым Вымярэнні Канферэнцыі па Супрацоўніцтву й Бяспецы ў Еўропе (КСБЕ) (1990), і ў любых абставінах падтрымліваць прынцыпы й прадпісанні, закладзеныя ў міжнародных і нацыянальных праваабарончых інструментах, ратыфікаваных Беларуссю і гарантуючых, у прыватнасці, свабоды асацыяцыі, дэманстрацый, самавыражэння й меркаванняў, у прыватнасці, Еўрапейскую Канвенцыю па Правах Чалавека й Міжнародны Пакт аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах;

v. Больш агульна, у любых абставінах забяспечваць павагу да асноўных свабод і правоў чалавека ў адпаведнасці з Сусветнай Дэкларацыяй Правоў Чалавека ды міжнароднымі й рэгіянальнымі праваабарончымі інструментамі, ратыфікаванымі Беларуссю.

 Адрасы:

 •Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, вул. Карла Маркса, 38, 220016 Мінск, Беларусь, Факс: + 375 172 26 06 10 or + 375 172 22 38 72, Е-мэйл: infogrp@president.gov.by

•Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі

•Старшыня Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, сп. Уладзімір Уладзіміравіч Макей, вул. К. Маркса 34, 220016 Мінск, Факс: + 375 17 226-06-10

•Генеральны Пракурор, Рыгор Васілевіч, вул. Інтэрнацыянальная, 22, 220050 Мінск, Беларусь, Факс: + 375 17 226 42 52

•Міністр Юстыцыі Беларусі, сп. Віктар Ругоравіч Галаванаў, вул. Калектарная, 10, 220004 Мінск, Беларусь, Е-мэйл kanc@minjust.by

•Прэзідэнт Вярхоўнага Суда Беларусі, сп. Валянцін Алегавіч Сукала, вул. Леніна, 28, 220030 Мінск, Беларусь, Е-мэйл: scjustrb@pmrb.gov.by

•Пастаяннае Прадстаўніцтва Беларусі ў ААН у Жэневе, 15 avenue de la paix, 1211 Geneva 20, Switzerland, Факс: +41 22 748 24 51. Е-мэйл: mission.belarus@ties.itu.int

•Амбасада Беларуасі ў Бруселі, 192 avenue Molière, 100 Ixelles, Belgium, Факс: + 32 2.340.02.87, Е-мэйл: embbel@skynet.be

 

***

Парыж-Жэнева, 8 чэрвеня 2009

 Абсерваторыя, сумесная праграма FIDH і OMCT, прызначаная для абароны праваабаронцаў і намагаецца аказваць ім канкрэтную дапамогу ў неабходны час. Абсерваторыя з’яўляецца лаурэатам Праваабарончай Прэміі Французскай Рэспублікі за 1998 год.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international