Грамадскі актывіст з Клецка абскардзіць папярэджанне пракурора за выданне бюлетэня

2009 2009-06-12T13:51:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/panamarou.jpg
Сяргей Панамароў

Сяргей Панамароў

Грамадскі актывіст з Клецка Сяргей Панамароў абскардзіць у вышэйстаячай ўстанове папярэджанне пракурора Клецкага раёна Карабко. Сяргей Панамароў папярэджаны пракурорам за выданне бюлетэня “Бойкі Клецк” накладам 299 асобнікаў.

 

Пракурор Карабко спасылаецца на новы закон “Аб сродках масавай інфармацыі” ад 08.02.2009 г. п.5 і 26 арт.1 і  п. 1 арт 30 і 17.  З папярэджання вынікае, што Панамароў не можа больш выдаваць незарэгістраваны бюлетэнь. У выпадку паўторнага правапарушэння  (г. зн. калі Панамароў і далей працягне выпускаць свой бюлетэнь), ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

 

Юрыст-праваабаронца э Берасця Раман Кісляк, да якога Панамароў звярнуўся за кансультацыяй, не пагадзіўся з высновамі пракурора. У адпаведнасці  з п.7.1 арт. 13 Закона “Аб сродках масавай інфармацыі” не патрабуецца дзяржаўнай рэгістрацыі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, якія выходзяць тыражом, які не перавышае 299 экзэмпляраў. Патрабаванне спынення  далейшага выхаду бюлетэня не грунтуецца на законе і парушае правы Панамарова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international