Гродзенцы - супраць тэлепрапаганды

2009 2009-06-11T12:37:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tv.jpg

У Гродне з’явіліся ўлёткі арганізацыі “Хрысціянскай абароны”, якая заклікае бараніцца ад “тэлевізійнай бездухоўнасці і хлусні”.

У цэнтры Гродна маладыя людзі раздавалі прахожым даволі цікавыя ўлёткі. На адным баку ўлётак быў намаляваны тэлевізар з сякерай у экране і напісана: “Пачні жыць без тэлевізара. Атрымай магчымасць мысліць самастойна. Плюс масу вольнага часу”, а на другім –  эмблема, якая нагадвае відазменены крыж у чорным квадраце і подпіс: “Хрысціянская абарона”. Упершыню гродзенцы пачулі такую назву падчас нядаўняга прыезду з Масквы Барыса Маісеева. Выступ артыста адбываўся ў лядовым палацы. Перад брамай палаца гледачоў сустракалі маладыя людзі, якія называлі сябе “Хрысціянскай абаронай” і заклікалі не хадзіць на канцэрт прадстаўніка сексуальнай меншасці.

Як жа маладыя “хрысціянскія абаронцы” абгрунтоўваюць патрэбу адмовіцца ад прагляду тэлевізійных праграм? У сваіх улётках яны сцвярджаюць, што ў людзей няма свайго меркавання, а толькі меркаванне тэлевізара. “З экранаў нам навязваюць бездухоўнасць, уладу грошай, парнаграфію, алкаголь, бессэнсоўнае жыццё, — пішуць аўтары. — У навінах нас завальваюць пустымі фактамі, не даючы зразумець, што насамрэч адбываецца”. Можна меркаваць, што аўтары разлічваюць збольшага на моладзь, якая сапраўды імкнецца знайсці і ўсвядоміць сваю пазіцыю ў грамадскім жыцці. Між тым для пераважнай колькасці людзей прагляд тэлевізара застаецца бадай самым папулярным спосабам адпачынку пасля працы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international