Нязгодныя жанчыны ідуць да генпракурора

2009 2009-06-11T12:31:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg

Група жанчын, нязгодных з прысудамі па грамадзянскіх ды крымінальных справах, маюць намер сёння накіравацца на прыём да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча – у выпадку адмовы прымаць жанчынаў, грамадзянкі абяцаюць сабрацца на сталічнай Плошчы Свабоды ды падпісаць зварот у міжнародныя структуры.

 

Варта нагадаць, што ўжо некалькі год група жанчын, што не згодныя з рашэннямі грамадзянскіх ды крымінальных працэсаў, а таксама якія сталі ахвярамі цяжкіх злачынстваў, дамагаюцца рашэння сваіх спраў праз судовыя інстанцыі, звароты ў адміністрацыю беларускага прэзідэнта, а сёння маюць намер накіравацца ў Генеральную пракуратуру.

 

- Сёння а 14-й гадзіне у Менску адбудзецца прыём у Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь – ён прыймае 1 раз на месяц, і сёння на прыём, як і месяц таму, прыедуць грамадзяне, якія нязгодны з рашэннямі па сваіх грамадзянскіх працэсах, крымінальных справах, а таксама пацярпелыя асабліва цяжкіх злачынстваў, бо яны да гэтай пары так і не здолелі атрымаць сутнасныя адказы на тыя пытанні, якія яны задаюць у сваіх скаргах,  - распавяла Радыё Рацыя адна з ініцыятараў стварэння такой групы Тамара Сяргей.

 

Паводле праваабаронцы, сённяшняя сустрэча мусіць паказаць тое, наколькі дзяржаўныя чыноўнікі ў Беларусі гатовыя вырашаць праблемы простых грамадзянаў, якія, на іх думку, сталі ахвярамі падману ці судовых памылак. У выпадку ж калі Рыгор Васілевіч адмовіць жанчынаў у прыёме, грамадзянкі маюць намер падпісаць адмысловыя звароты ў міжнародныя праваабарончыя структуры.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international