Рэдактар раёнкі абвінавачвае недзяржаўную газету “Борисовские новости” ў абразе

2009 2009-06-11T15:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bn1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 чэрвеня ў Барысаўскім раённым судзе пачалося судовае паседжаньне па пазове рэдактара газэты Барысаўскага райвыканкаму "Адзінства" Пратасевіч В. М. да журналіста газеты "Барысаўскія навіны" Ніцкага В. І. і выдаўца ПВУП "Букас мэдыя-цэнтар".

 

Вясной 2009 г. у газэце "Барысаўскія навіны" быў надрукаваны артыкул аўтарства Валерыя Ніцкага пад назвай "Кодэкс сумленьня па-барысаўску". У ім журналіст паведаміў пра факты сумесных наведваньняў загадчыцы ідэалягічнага аддзелу Барысаўскага райвыканкаму Гарнак Л. І. і рэдактара "Адзінства" Пратасевіч В. М. гандлёвых кропак гораду з мэтай выяўленьня продажу газэты "Барысаўскія навіны" і выцясьненьня канкурэнтнага выданьня. Яны давалі распаўсюднікам парады прыбраць газэту з прылаўкаў да ўключэньня выданьня ў асартымэнтны перачань прадаваемай прадукцыі.

 

Аўтар артыкула параўнаў дзеяньні вышэйзгаданых асобаў зь дзеяньнямі сярэдневечнай інквізіцыі й "браткоў". Пратасевіч В. М. палічыла гэтыя факты не адпавядаючымі сапраўднасьці й праз суд запатрабавала іх абвяржэньня, а таксама кампэнсацыі маральнай шкоды ў памеры 5 млн. рублёў (2 млн. рублёў зь Ніцкага В. І. і 3 млн. рублёў з рэдакцыі).

 

Судовае паседжаньне 10 чэрвеня завяршылась бяз пэўгага выніку. Суд палічыў, што тэкст артыкулу Ніцкага В. патрабуе дадатковага вывучэньня на прадмет наяўнасьці абразьлівых выразаў і пастанавіў далучыць да хады працэсу спэцыяліста. Паседжаньне перанесенае на 25 чэрвеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international