Затрыманні на акцыі супраць высяленьня сям’і Жаны Абрамавай

2009 2009-06-11T10:52:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/abramava_1.jpg
фота brestspring.org

фота brestspring.org

10.30 У той час як міліцыянты затрымліваюць адных удзльнікаў пікету, на іх месца становяцца новыя актывісты. Міліцыянты зноў затрымалі Андруся Шарэнду, а таксама Міхася Ільіна.

 

Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёна Берасьця затрымалі моладзевых актывістаў, якія бралі ўдзел у пікеце – Юрася Бакура,  Натальлю Касьцючык і праваабаронцу Рамана Кісьляка.

 

Міліцыянты патлумачылі, што ў міліцыі затрыманыя мусяць даць тлумачэньні. А затрыманага раней актывіста Андруся Шарэнду адпусьцілі без складаньня пратаколу.

 

Сёньня актывісты “Маладога фронту” і кампаніі “Эўрапейская Беларусь” ладзяць акцыі на знак салідарнасьці з Жанай Абрамавай , якую мясцовыя ўлады намагаюцца выселіць з кватэры разам зь яе сям’ёй. Акцыі будуць адбывацца ў розных месцах Берасьця. Раніцай пікет зладзілі актывісты “Маладога фронту”. Потым эстафэту прымае кампанія “Эўрапейская Беларусь”. Акцыі будуць адбывацца каля ЖЭСу і каля будынку гарвыканкаму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international