Штрафы за акцыю ля адміністрацыі прэзыдэнта

2009 2009-06-11T10:21:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aktyvisty_eur_bel.jpg
фота svaboda.org

фота svaboda.org

10 чэрвеня суд Ленінскага раёну Менску аштрафаваў актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь” за акцыю салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам.

           

Максім Вінярскі, Алег Ладуцька, Паліна Дзьякава ў судзе Ленінскага раёну

 

Паводле суду, Алег Ладуцька і Максім Вінярскі аштрафаваныя на 30 мінімальных заробкаў (1.050.000 рублёў), а Паліна Дзьякава — на 20 МЗП (700.000 рублёў).

 

Учора моладзевыя актывісты падышлі да будынка адміністрацыі прэзыдэнта і разгарнулі расьцяжку “Лукашэнка, вызвалі Аўтуховіча!”

 

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паліну Дзьякаву, Кацярыну Людвік, Алега Ладуцьку і Максіма Вінярскага. Іх спачатку завезьлі ў пастарунак, а потым у суд. Непаўналетнюю Кацярыну Людвік адпусьцілі.

 

Камэнтуючы дзеньні ўладаў, актывіст кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Яўген Афнагель сказаў:

 

“Людзі, якія праводзілі акцыю, ведалі, на што ідуць, што гэта можа скончыцца затрыманьнем. Але ў гэты час у турме памірае чалавек. Памірае з-за галадоўкі, з-за таго, што не выконваюцца яго законныя патрабаваньні. Таму акцыі будуць працягвацца. Прысуды можна назваць мяккімі, бо гэта ня суткі. А зь іншага боку, такія вялікія штрафы ніхто з затрыманых сплаціць ня зможа. Можна лічыць, што гэта зьмякчэньне рэпрэсій, а зь іншага боку, гэта іншы кірунак рэпрэсій”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international